МІНСК, 20 вер – Sputnik. У сталічнай транспартнай кампаніі "Мінсктранс", якая ажыццяўляе ў тым ліку міжнародныя пасажырскія перавозкі, расказалі, як будуць ездзіць аўтобусы з Мінска ў Рыгу ў сувязі з закрыццём пункта пропуску "Сілене" на мяжы Беларусі з Латвіяй.
"У сувязі з закрыццём аўтамабільнага пункта пропуску "Сілене" рэйсы па міжнародным маршруце "Мінск – Рыга" праз Даўгаўпілс з 21 верасня 2023 года будуць выконвацца праз Вільнюс (Літва)", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы "Мінсктранса" на сайце перавозчыка.
Размова ідзе аб аўтобусных рэйсах з адпраўленнем з беларускай сталіцы ў 8:40, а ў зваротным напрамку – у 8:00 з рыжскага аўтавакзала.
Што адбылося?
У аўторак латвійскія СМІ са спасылкай на ўказ свайго ўрада паведамілі аб тым, што рэспубліка прыпыніла працу кантрольна-прапускнога пункта "Сілене".
Прычынай названа забеспячэнне недатыкальнасці мяжы і прадухіленне нелегальнай міграцыі. Латвійскія ўлады абвінавацілі Мінск у тым, што ён нібыта садзейнічае росту нелегальнай міграцыі ў рэгіёне.
Спачатку ў Дзяржпагранкамітэце Беларусі паведамілі, што пакуль што не атрымлівалі афіцыйнага апавяшчэння ад латвійскага боку аб закрыцці пункта пропуску "Сілене" (з беларускага боку – "Урбаны").
Але пазней у Telegram-канале ДПК была апублікавана паведамленне, што, паводле афіцыйнай інфармацыі латвійскага боку, з 20:00 19 верасня функцыянаванне пагранпераходу "Сілене" "беспадстаўна спынена ў аднабаковым парадку на нявызначаны тэрмін".
Нагадаем, на беларуска-латвійскай мяжы знаходзяцца ўсяго два пункты пропуску – "Грыгароўшчына" і "Урбаны". Такім чынам перасячэнне мяжы з Латвіяй цяпер магчыма толькі праз адзіны латвійскі пагранпераход "Патэрніекі" (з беларускага боку – "Грыгароўшчына"), які функцыянуе.
На гэты момант, паводле інфармацыі пагранкамітэта, чэрг з легкавушак няма. Толькі на выезд з Беларусі ў "Грыгароўшчыне" стаіць больш за 30 велікагрузаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Латвія прыпыніла працу аднаго з пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю
Польшча закрые мяжу з Беларуссю ў выпадку крытычнага інцыдэнту
Беларусь адрэагуе на закрыццё Літвой пунктаў пропуску – МЗС