Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Дні культуры Растоўскай вобласці стартавалі ў Беларусі

На галоўных сталічных пляцоўках адбудуцца тэатральныя пастаноўкі і канцэрты, а таксама будзе працаваць выстава рамёстваў і промыслаў Дона.
Sputnik
МІНСК, 21 вер – Sputnik. Дні культуры Растоўскай вобласці пройдуць у Беларусі з 21 па 24 верасня, заявіў журналістам першы намеснік губернатара Растоўскай вобласці Ігар Гуськоў.
У Беларусь прыбылі 760 прадстаўнікоў культуры і мастацтва Растоўскай вобласці. Яны выступяць на галоўных сталічных пляцоўках: у Палацы Рэспублікі, Вялікім тэатры, Белдзяржфілармоніі, Беларускім акадэмічным музычным тэатры. Растаўчане прадставяць беларускаму гледачу найлепшыя тэатральныя пастаноўкі, канцэртныя праграмы сімфанічнага аркестра і прафесійных калектываў.
"Культура павінна ісці ў авангардзе, наперадзе, а ўжо ўслед за ёй павінны падцягвацца і асноўныя напрамкі – эканоміка, турызм, вытворчая сфера, навука, адукацыя", - заявіў Гуськоў.
Адкрыццё Дзён культуры адбудзецца ў Палацы Рэспублікі. Тут жа пройдзе канцэрт Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля песні і танца Данскіх казакоў імя Анатоля Квасава. Мерапрыемствы ў рамках культурнага форуму таксама адбудуцца ў Віцебску і Слуцку.
У фае вялікай залы Палаца Рэспублікі да 24 верасня будзе працаваць выстава музеяў, рамёстваў і промыслаў Дона. Свае экспанаты прадставяць найбуйнейшыя музеі Растоўскай вобласці, Абласны дом народнай творчасці і АТ "Семикаракорская керамика".
Першы намеснік губернатара адзначыў, што дамоўленасць аб Днях культуры Растоўскай вобласці была дасягнута ў ходзе візіту дэлегацыі рэгіёна ў Беларусь у лістападзе 2022 года.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Вялікі тэатр РФ прывязе ў Мінск оперу "Царская невеста"
Вершы Максіма Багдановіча плануюць перакласці на крымска-татарскую мову
У Верхнім горадзе прагучалі "Времена года" кампазітара-ўраджэнца Беларусі