Лукашэнка: час заканчваць з рэформамі ў адукацыі

Па меркаванні кіраўніка дзяржавы, у школах павінен быць жалезны парадак і дысцыпліна як у арганізацыі адукацыйнага працэсу, так і ў матэрыяльным плане.
Sputnik
МІНСК, 21 вер – Sputnik. З рэформамі ў сістэме адукацыі час заканчваць, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, праводзячы ў чацвер нараду з профільнымі чыноўнікамі.
Ён звярнуў увагу на тое, што па тэме атэстацыі і паступлення ў ВНУ было праведзена шмат сацыялагічных апытанняў сярод абітурыентаў, бацькоў і педагогаў.
Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся ў прысутных удзельнікаў нарады ацэнкай новай сістэмы паступлення (па ЦЭ і ЦТ - Sputnik). А менавіта: ці дазволіла яна, як задумвалася, убачыць кожнага абітурыента.
Акрамя таго, Лукашэнка спытаў, ці будуць, акрамя гэтых новаўвядзенняў, яшчэ нейкія прапановы ў педагогаў і спецыялістаў, каб палепшыць існуючы парадак. Разам з тым, падкрэсліў прэзідэнт, ніякіх кардынальных рашэнняў у сістэме пасля сённяшняй сустрэчы не павінна быць.
"Усе сацыялагічныя апытанні паказваюць, што настаўнікі, выкладчыкі, вучні стаміліся ад таго, што мы пастаянна рэвалюцыйным чынам спрабуем удасканаліць сістэму адукацыі. Час заканчваць з гэтым", - сказаў беларускі лідар, яго цытуе прэс-служба.

Жалезны парадак і дысцыпліна

Адно з важных пытанняў нарады – дысцыпліна і жалезны парадак у школах не толькі ў адукацыйным працэсе, але і ў матэрыяльным плане, лічыць прэзідэнт.
У сувязі з гэтым ён адзначыў, што "там, дзе трэба, павінна быць падфарбавана, заменены вокны, дзверы, акультурана тэрыторыя". Пры гэтым усе работы павінны праводзіцца з удзелам дзяцей, каб выхоўваць маладое пакаленне працай.
"Тады стаўленне да школы ў іх будзе адпаведнае. На жаль, мы ад гэтага добрага савецкага прынцыпу адышлі", - сказаў на заканчэнне Лукашэнка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Лукашэнка: недапушчальна бясконца выдаваць новыя падручнікі
Лукашэнка: таленавітыя людзі – вялікае багацце для Беларусі
Лукашэнка назваў несуцяшальнымі вынікі атэстацыі рэктараў ВНУ