Дэлегацыя дзеячаў культуры і мастацтва Растова і Растоўскай вобласці знаходзіцца гэтымі днямі ў Мінску. Нагода для візіту – маштабныя Дні культуры расійскага рэгіёна, такая падзея з удзелам данскіх устаноў культуры праходзіць у Беларусі ўпершыню. Рашэнне аб іх правядзенні было прынята падчас візіту ў Мінск губернатара Растоўскай вобласці Васіля Голубава і яго сустрэчы з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
"У Беларусь прыехала больш за 600 чалавек. Гэта ўсе абласныя музеі – самыя галоўныя. Гэта і музей Чэхава, і музей Міхаіла Шолахава, краязнаўчыя музеі, фальклорныя, якія збіраюць гісторыю народаў, якія засялялі поўдзень Расіі, у прыватнасці, данское казацтва, прыехалі бібліятэкары – таксама абласныя, самыя галоўныя, прыехалі тэатры, прыехала філармонія… І мы, музычны тэатр – правапераемнікі тэатра музычнай камедыі", - расказвае госць Sputnik.
У гэтым годзе Растоўскі музычны тэатр адкрыў 25-ы юбілейны сезон, падрыхтаваўшы для гледачоў шэраг прэм’ер, хаця на самай справе традыцыі тэатра як пераемніка растоўскага тэатра музкамедыі нашмат старэйшыя, расказвае Кушчаў.
"За гэтыя 24 гады мы стварылі 127 твораў – оперных, балетных, у жанры аперэты. Наогул гэта вельмі цяжка, таму што працаваць адначасова і над операй, і аперэтай, на мой погляд, не вельмі добра, бо спецыфіка аперэты такая, што яны і спяваюць, і танцуюць, і кажуць, і з пункту гледжання галасавога апарату гэта вельмі няпроста. І оперныя рабяты заўсёды не занадта радуюцца, калі мы ім прапануем нейкія партыі ў жанры аперэты. І, тым не менш, мы працуем у гэтым жанры. У нас ёсць практычна ўвесь класічны рэпертуар аперэты і жанр мюзікла, у якім мы працуем", - кажа Кушчаў.
Дні культуры Растоўскай вобласці ў Беларусі працягнуцца да нядзелі, беларусаў чакаюць выступленні знакамітых данскіх калектываў, лепшыя тэатральныя пастаноўкі, выставы з экскурсіямі і майстар-класамі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Дні культуры Растоўскай вобласці стартавалі ў Беларусі
Вялікі тэатр РФ прывязе ў Мінск оперу "Царская невеста"
Галоўным дырыжорам Вялікага тэатра Беларусі стаў расіянін