У Беларусі плануюць сабраць больш за 1 мільён тон бульбы

Амаль палову бульбы ў краіне даюць фермерскія гаспадаркі, доля якіх, паводле даных Мінсельгасхарча, складае 48%.
Sputnik
МІНСК, 27 вер – Sputnik. Ураджай бульбы сабраны больш чым з 50% плошчаў сельскагаспадарчых арганізацый, паведаміла журналістам намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення раслінаводства – начальнік упраўлення бульбаводства, плодаагародніцтва, аграхіміі і аховы раслін Мінсельгасхарча Беларусі Таццяна Карбановіч, перадае Sputnik.
Ураджайнасць у цэлым складае 351,8 цэнтнера з гектара, і гэта на 34 цэнтнеры больш, чым у мінулым годзе. У цэлым чакаецца ўраджай больш за мільён тон бульбы. Доля фермерскіх гаспадарак у гэтым аб’ёме – 48%, а агародніны – 67%.

"Агульныя аб’ёмы плодаагароднінай прадукцыі дазваляюць забяспечыць унутранае спажыванне і мець свае рэсурсы для рэалізацыі на экспарт", - адзначыла Карбановіч.

Акрамя таго, паводле яе слоў, у бліжэйшыя некалькі гадоў будзе развівацца цяплічная гаспадарка, каб у міжсезонне забяспечыць унутраны рынак айчыннымі таматамі на 70%. Пакуль што гэты паказчык роўны 35%.
Нарошчваецца і пладова-ягадная вытворчасць для айчыннага рынку. Штогод закладваюцца прамысловыя сады, у тым ліку па праграме "Аграрны бізнес" плануецца ў гэтым годзе закласці 500 га.
Карбановіч дадала, што зараз ужо сабрана 52 тыс тон агародніны адкрытага грунту. Ураджайнасць склала 191,3 цэнтнера з гектара, што на 7 цэнтнераў больш, чым было год таму.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Збор ураджаю амаль завершаны ў Беларусі
Тавараабарот сельгаскірмашоў у Мінску перавысіў ужо $223 тыс
Вытворчасць сельгаспрадукцыі ў ЕАЭС вырасла на 1,8% – Малкіна