МІНСК, 29 вер – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў аб’явіць 2024 год Годам якасці, паведаміў у пятніцу Telegram-канал "Пул Першага".
Сёння кіраўнік дзяржавы прыехаў з інспекцыяй у Магілёўскую вобласць. Падчас сустрэчы з чыноўнікамі прэзідэнт адзначыў, што попыт на беларускую прадукцыю каласальны, але пакуль яшчэ ёсць праблемы з якасцю.
"Таму якасць і яшчэ раз якасць. Рыхтуйцеся, што наступны год у нас – Год якасці", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, яго словы цытуе БелТА.
2023 год у Беларусі быў аб’яўлены Годам міру і стварэння. Адпаведны ўказ быў падпісаны прэзідэнтам краіны сёлета 1 студзеня. Ключавымі напрамкамі ў гэтым годзе было выбрана ўдасканаленне ваенна-патрыятычнага выхавання насельніцтва, мір і згода ў беларускім грамадстве.
Рашэнне аб'явіць 2023 год у Беларусь Годам міру і стварэння, як гаварылася ў тэксце ўказа, было прынята ў мэтах кансалідацыі беларускага народа
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
ВУП Беларусі вырас амаль на працэнт за пяць месяцаў – Лукашэнка
Лукашэнка прапануе пашырыць геаграфію Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі
Лукашэнка заявіў чыноўнікам, што "трэба круціцца зараз і думаць"