МІНСК, 1 кас – Sputnik. Улады беларускай сталіцы падрыхтавалі для школьнікаў каля 30 экскурсійных маршрутаў па розных музеях і знакавых аб’ектах горада, паведаміла першы намеснік старшыні камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Людміла Барысенка.
Нагадаем, што раней беларускі ўрад прынятай пастановай урэгуляваў пытанні набыцця білетаў на наведванне экскурсій для школьнікаў у гэтым навучальным годзе.
Згодна з дакументам, беларускія школьнікі змогуць бясплатна хадзіць на экскурсіі два разы ў год.
"У Мінску навучаецца 220 тысяч школьнікаў. І для ўсіх хлопчыкаў і дзяўчынак з 1 па 11 клас зараз прадугледжаны дзве бясплатныя экскурсіі ў год", - расказала Барысенка, яе словы прыводзіць агенцтва "Мінск-Навіны".
Яна нагадала, што раней большасць экскурсій для школьнікаў былі платныя, але апошнія два гады рэалізоўваўся пілотны праект, у рамках якога вучні толькі 10-х і 11-х класаў маглі без аплаты двойчы за год наведваць некаторыя аб’екты. З гэтага навучальнага года такая магчымасць з’явілася і ў астатніх вучняў.
Праводзіць экскурсіі можна будзе як у навучальны, так і ў час, па-за заняткамі, а таксама ў шосты школьны дзень.
Куды можна будзе схадзіць
Барысенка расказала, што Мінадукацыі ўжо прапанавала свае рэкамендацыі з улікам узросту вучняў. Сталічныя ўлады ўлічылі гэтыя рэкамендацыі і склалі свае спіскі з прапановамі.
Так, мінскім школьнікам прапануюцца бясплатныя экскурсіі ў музей Вялікай Айчыннай вайны, Нацыянальны гістарычны музей, Музей гісторыі беларускага кіно, Музей прыроды і экалогіі Беларусі, Музей гісторыі горада Мінска, Мастацкую галерэю Міхаіла Савіцкага, Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс, Цэнтральны батанічны сад, Вялікі тэатр оперы і балета, Мінскі трактарны завод, "Мінск-Арэну", парк-музей валуноў і іншае.
Разам з тым першы намеснік старшыні профільнага камітэта растлумачыла, што класны кіраўнік можа па сваім меркаванні выбіраць аб’екты для наведвання.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Новы турыстычны праект для моладзі плануецца ў Беларусі і Расіі
Каменная рака: дзе пад Мінскам знаходзіцца незвычайнае месца для прагулак
Адпачынак на беларускіх Мальдывах - чым цяпер прыцягваюць мелавыя кар'еры