З 16 верасня па 3 кастрычніка ў Мюнхене прайшла галоўная піўная падзея гэтай восені ў Германіі – "Актоберфэст".
На 188-е па ліку піўное свята прыехалі 7,2 мільёна наведвальнікаў, паведаміў дырэктар фестывалю Клеменс Баўмгертнер.
Гэта рэкорд апошніх дзесяцігоддзяў: апошні раз адзнаку ў сем мільёнаў атрымалася пераадолець у 1985 годзе.
Пры гэтым госці свята з 16 верасня выпілі каля 6,5 млн літраў піва. У перадпандэмійны 2019 год гэты паказчык складаў 7,3 млн літраў.
Многія заказвалі замест гэтага безалкагольныя напоі. Іх было пададзена больш за на 50% больш.
На здымку: таблічка папярэджвае, што танцаваць на сталах з піўнымі палаткамі забаронена.
Асобай папулярнасцю карысталася вада. У некаторых палатках вада нават заканчвалася на кароткі час.
Найстарэйшы банк Германіі Berenberg (заснаваны яшчэ ў 1 590 годзе) з 1991 года вядзе статыстыку кошту літра піва на "Актоберфэсце".
За гэты час цана пеннага на традыцыйным свяце расла сярэднегадавымі тэмпамі 3,9% пры сярэдняй інфляцыі ў Германіі ў 2%.
Па даных Berenberg, у 2023-м кошт літра хмельнага напою вырас на 4,2% у параўнанні з папярэднім годам і дасягнуў 13,75 еўра.
На "Актоберфэсце" п’юць піва толькі пэўных піваварняў – размешчаных у акрузе 120 км ад Мюнхена. Яны вараць для свята спецыяльнае актоберфэставае піва з утрыманнем алкаголю 5,8–6,3%.
Але не півам адзіным жыве "Актоберфэст".
Парад стралкоў прайшоў на другі дзень фестывалю.
Нязменна працуюць каруселі.
Дзеці падчас касцюміраванага парада на "Актоберфэсце 2023".
Наведвальнікі ў традыцыйных ледэрхозе (скураныя штаны, нацыянальнае адзенне баварцаў і цірольцаў) і дырндль (жаночы нацыянальны касцюм).
Удзельнікі парада традыцыйных касцюмаў і стралкоў 17 верасня 2023 года.
Музыканты падчас канцэрта духавых музыкантаў на кірмашовай плошчы Тэрэзіенвізе.
Тысячы гледачоў назіраюць за канцэртам духавых музыкантаў на кірмашовай плошчы Тэрэзіенвізе на "Актоберфэсце" у Мюнхене 24 верасня 2023 года.
Баварскія стралкі салютуюць са зброі на прыступках ля статуі Баварыі на кірмашовай плошчы Тэрэзіенвізе ў апошні дзень піўнога фестывалю "Актоберфэст" у Мюнхене, паўднёвая Германія, 3 кастрычніка 2023 года
Наведвальнікі адпачываюць на лузе за піўной палаткай "Hacker Pschorr" у нядзелю, 1 кастрычніка 2023 года.
"Актоберфэст" развітаўся са сваімі прыхільнікамі да наступнага года – у 2024-м ён пройдзе з 21 верасня па 6 кастрычніка.