Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Галоўчанка: рост тавараабароту з Ульянаўскай вобласцю РФ відавочны, але недастатковы

З моманту мінулай сустрэчы беларускага прэм’ера і ўльянаўскага губернатара прайшло больш за паўгода, самы час зверыць гадзіннікі і паглядзець, наколькі выконваюцца дамоўленасці паміж рэспублікай і рэгіёнам.
Sputnik
МІНСК, 5 кас – Sputnik. Рост тавараабароту Беларусі з Ульянаўскай вобласцю відавочны, але не вычарпальны, заявіў кіраўнік беларускага ўрада Раман Галоўчанка на сустрэчы з губернатарам гэтага расійскага рэгіёна Аляксеем Рускіх у чацвер у Мінску, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Мы маем добрую дынаміку і па мінулым годзе, і за 7 месяцаў бягучага года. Рост тавараабароту відавочны. Не скажу, што ён з’яўляецца дастатковым або вычарпальным, але, тым не менш, дынаміка нядрэнная – практычна 25-працэнтны рост тавараабароту ў нас ёсць, і гэта добры задзел, каб рухацца далей", - сказаў беларускі прэм’ер.
Кіраўнік Саўміна нагадаў, што ў лютым бягучага года адбыўся яго візіт ва Ульянаўскую вобласць. Галоўчанка наведаў адно з прадпрыемстваў па выпуску паветраных суднаў, якое задзейнічана ў вырабе такіх самалётаў, як Іл-76МД-90А і Ан-124 "Руслан". У прыватнасці, размова ішла аб кааперацыі беларускіх і расійскіх прадпрыемстваў у авіяцыйных праектах.
"Там мы дастаткова падрабязна спыніліся на тых напрамках, якія ўяўляюць цікавасць, і я сёння ўжо магу з упэўненасцю сказаць, што гэты напрамак (авіябудаванне - Sputnik) атрымаў адпаведнае развіццё", - канстатаваў прэм’ер-міністр.
Ён адзначыў, што паміж Беларуссю і Ульянаўскай вобласцю на федэральным узроўні была падпісана праграма развіцця авіябудавання.
"Упэўнен, што рэалізацыя гэтай праграмы будзе садзейнічаць вырашэнню тых задач, якія стаяць перад авіябудаўнікамі і авіявытворцамі", - падкрэсліў Галоўчанка.

Дэталі для "уазікаў"

Кіраўнік урада сказаў, што паміж вытворцамі аўтамабільнай тэхнікі Беларусі і Ульянаўскай вобласці працягваецца кааперацыйнае супрацоўніцтва. Айчынныя прадпрыемствы нарошчваюць пастаўкі аўтакампанентаў на канвееры УАЗа і Ульянаўскага маторнага завода.
"Вядзецца мэтанакіраваная работа па асваенні новых вузлоў, агрэгатаў і камплектуючых", - дадаў прэм’ер.
Таксама, паводле яго слоў, ёсць пэўнае станоўчае рашэнне ў частцы вытворчасці паўпрычэпаў на шасі МАЗ для Ульянаўскай вобласці. Цяпер выраблены ўзоры, яны праходзяць сертыфікацыю. Чакаецца пастаўка 100 адзінак.

Дзе недапрацоўваем

Акрамя таго, Раман Галоўчанка спыніўся на сферах, якія пакуль што не атрымалі належнага развіцця ў двухбаковых адносінах – гэта будаўніцтва, пастаўкі ліфтавага абсталявання, сельская гаспадарка.
"Я называю гэтыя напрамкі не проста, таму што так захацелася, а на падставе ў першую чаргу таго станоўчага вопыту, які мы маем у супрацоўніцтве з іншымі рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі", - сказаў на заканчэнне ён.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Лукашэнка: Беларусь гатова пашыраць супрацоўніцтва з РФ у авіябудаванні
Расія прапануе Беларусі выкарыстоўваць яшчэ адзін порт
Авярчук: РФ і Беларусі трэба працаваць над імпартазамяшчэннем замежнага ПЗ