Палесціна-ізраільскі канфлікт

Лаўроў: неабходна спыніць кровапраліцце паміж Ізраілем і Палесцінай

Канфлікт, які доўжыўся дзесяцігоддзямі, абвастрыўся ў мінулую суботу пасля таго, як байцы палесцінскай тэрарыстычнай арганізацыі ХАМАС атакавалі Ізраіль.
Sputnik
МІНСК, 9 кас – Sputnik. Расія і ўсе члены Лігі арабскіх дзяржаў (ЛАД) могуць і павінны ўнесці свой уклад у спыненне кровапраліцця ў Ізраілі і Палесціне, аб гэтым заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў.
Ён заявіў, што Масква гатова зрабіць гэта разам з краінамі, зацікаўленымі ва ўстанаўленні ўстойлівага міру на Блізкім Усходзе і ў забеспячэнні бяспекі ўсіх краін рэгіёна – у тым ліку Палесціны.
Дыпламат адзначыў, што неабходна не толькі спешна спыніць боесутыкненні і вырашыць праблему з грамадзянскім насельніцтвам, якое становіцца ахвярамі канфлікту. Па словах міністра замежных спраў, таксама трэба надаць асаблівую ўвагу прычынам, па якіх дзесяцігоддзямі ніяк не можа вырашыцца палесцінская праблема.
"...хоць на гэты конт ёсць прамыя, дакладныя, недвухсэнсоўныя рашэнні СБ ААН, дамоўленасці паміж Ізраілем і Палесцінай, уключаючы дамоўленасці ў Осла і Мадрыдзе, і, вядома ж, Арабская мірная ініцыятыва", - сказаў Лаўроў.
На думку кіраўніка МЗС, чарговы віток канфлікту пацвярджае нежыццяздольнасць цяперашняга статус-кво ў зоне канфлікту.

Сітуацыя абвастрылася

Нагадаем, што абвастрэнне сітуацыі адбылося ў мінулую суботу – раніцай 7 кастрычніка байцы палестынскай тэрарыстычнай арганізацыі ХАМАС атакавалі Ізраіль. Яны правялі масіраваны ракетны абстрэл і напалі на прыгранічныя ізраільскія паселішчы і гарады. Было абвешчана аб правядзенні аперацыі "Патоп Аль-Акса".
У адказ ізраільская армія пачала ваенную аперацыю "Жалезныя мячы" супраць сектара Газа.
Афіцыйныя ізраільскія ўлады ў нядзелю заявілі, што краіна паводле "пункта 40" Асноўнага закона знаходзіцца ў стане вайны. Гэта здарылася ўпершыню за 50 гадоў, пасля таго, як Ізраіль падвергся нападзенню падчас вайны Суднага дня ў 1973 годзе.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
У Крамлі з вялікай трывогай назіраюць за сітуацыяй вакол Ізраіля
ВПС Ізраіля наносяць удары па цэлях у Газе пасля раптоўнага нападзення ХАМАС
Палесціна-ізраільскі канфлікт: галоўнае да панядзелка