МІНСК, 12 кас – Sputnik. Аб’ём гандлю паміж Беларуссю і краінамі на СНД за 8 месяцаў гэтага года вырас да 33 млрд долараў, пра гэта сказаў міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік пасля пасяджэння СМЗС СНД у Бішкеку.
Паводле слоў дыпламата, усе краіны СНД накіраваны на тое, каб умацоўваць патэнцыял Садружнасці і развіваць усе вымярэнні інтэграцыйнага ўзаемадзеяння.
"Мы ўдзялілі шмат увагі пытанням бяспекі, эканамічнага супрацоўніцтва. Нядаўна было падпісана пагадненне аб свабодным гандлі паслугамі", - расказаў кіраўнік МЗС.
Алейнік адзначыў, што ў комплексны план былі ўключаны прапановы беларускага боку, якія датычацца выклікаў у эканамічнай сферы.
У верасні Эканамічнаы савет СНД прыняў дадатковае рашэнне па ўмацаванні галіновага ўзаемадзеяння паміж нашымі краінамі.
"Эканамічная ўстойлівасць Садружнасці, самадастатковасць СНД – гэта залог стабільнага развіцця і працвітання нашых дзяржаў", - лічыць кіраўнік беларускай дыпламатыі.
Ён канстатаваў, што аб’ём гандлю паміж Беларуссю і краінамі на СНД за 8 месяцаў бягучага года вырас да 33 млрд долараў – гэта 12,5% росту (3,7 млрд долараў) у параўнанні з мінулым годам.
Алейнік запэўніў, што ўсе краіны Садружнасці накіраваны на ўмацаванне эканамічнага ўзаемадзеяння, прамысловай кааперацыі, забеспячэнне тэхналагічнага суверэнітэту. На гэтым грунтуецца рост узаемнага гандлю.
На яго думку, усе краіны ўстойліва рухаюцца ў бок пераходу на нацыянальныя валюты ва ўзаемных разліках. Гэты паказчык ужо складае каля 80%.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Алейнік: адносіны Беларусі і Кыргызстана маюць стратэгічны характар
Лебедзеў: узаемадзеянне БРІКС і СНД знаходзіцца на пачатковым узроўні
Краіны ЕАЭС і СНД могуць далучыцца да Форуму рэгіёнаў – Грызлоў