МІНСК, 12 кас – Sputnik. Прэзідэнт Расіі накіраваў прывітанне ўдзельнікам Міжнароднага форуму "История для будущего. Россия и Беларусь", паведамілі ў прэс-службе Крамля.
Паводле слоў Уладзіміра Пуціна, народы дзвюх краін стагоддзямі звязваюць брацкія адносіны і сяброўства, адзіныя культурныя і духоўныя каштоўнасці, узаемная падтрымка і нязменная салідарнасць у самыя цяжкія часы.
"Мы заўсёды будзем ганарыцца слаўнымі, гераічнымі старонкамі агульнай гісторыі, памятаць аб подзвігу савецкіх воінаў, якія знішчылі нацызм, падарылі чалавецтву радасць мірнага жыцця", - падкрэсліў расійскі лідар.
Пасля чаго звярнуў асаблівую ўвагу, што "сёння, ва ўмовах беспрэцэдэнтнага знешняга націску, выключна важна ўмацоўваць Саюзную дзяржаву".
Уладзімір Пуцін заклікаў падтрымліваць шматгранныя сувязі, асабістыя, чалавечыя кантакты, захоўваць для будучых пакаленняў праўду пра Другую сусветную вайну і яе герояў. Усё гэта дазволіць супрацьстаяць любым спробам фальсіфікаваць гісторыю.
"Форум, які сабраў вядомых вучоных, дыпламатаў, кіраўнікоў ВНУ, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, сродкаў масавай інфармацыі з дзвюх краін, пройдзе ў творчым, стваральным ключы", - лічыць ён.
Кіраўнік расійскай дзяржавы выказаў упэўненасць, што форум стане аўтарытэтнай міжнароднай пляцоўкай для фарміравання новых падыходаў да вывучэння гісторыі. У сукупнасці гэта дасць магчымасць развіваць супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы і рэалізоўваць патрыятычныя і асветніцкія ініцыятывы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Як супрацьстаяць фэйкам і фальсіфікацыі сучаснасці
Ануфрыенка: любы нацыяналізм ператвараецца ў фашызм
Богдан: нашчадкі нацыстаў спрабуюць перапісаць гісторыю