Відэа

Актыўная фаза вучэнняў АДКБ "Непарушнае брацтва" прайшла ў Кыргызстане – відэа

У манеўрах былі задзейнічаны больш за 1 500 вайскоўцаў з Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана. Самыя яркія моманты вучэнняў глядзіце на відэа.
Sputnik
Вучэнні краін АДКБ "Непарушнае брацтва" праходзілі не толькі на сушы, але і ў акваторыі возера Ісык-Куль, перадае Sputnik Кыргызстан.
Актыўная фаза вучэнняў адбылася ў пятніцу на базе вучэбна-трэніровачнага цэнтра "Эдэльвейс" кыргызскага Мінабароны.
Ваеннаслужачыя краін АДКБ адпрацоўвалі правядзенне міратворчай аперацыі ў Цэнтральнаазіяцкім рэгіёне. У прыватнасці, адпрацоўваліся некалькі тактычных эпізодаў – перакідка транспартнай авіяцыяй воінскіх кантынгентаў у прызначаныя раёны, фарміраванне калон і марш-кідок на аўтамабільнай і бранятанкавай тэхніцы, разведка па маршруце руху, размініраванне, знішчэнне незаконных узброеных фарміраванняў і ахова стратэгічных аб’ектаў.
Міратворцы краін АДКБ таксама адпрацоўвалі зладжаныя дзеянні пры патруляванні меж, аказанні дапамогі бежанцам, суправаджэнні гуманітарных грузаў.
Усяго ў вучэннях прынялі ўдзел больш за 1 500 вайскоўцаў з Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана, было задзейнічана больш за 200 адзінак авіяцыйнай, бранятанкавай і аўтамабільнай тэхнікі. Таксама выкарыстоўваліся ваенна-транспартныя самалёты і знішчальнікі, марскія судны і беспілотнікі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Глядзіце таксама:
Ваенныя краін АДКБ адпрацоўваюць правядзенне міратворчай аперацыі – відэа
Высока ў гарах міратворцы АДКБ адпрацоўваюць вучэбныя задачы
У Кыргызстане стартавалі вучэнні "Непарушнае брацтва" – відэа