МІНСК, 13 кас – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што размаўляў па тэлефоне з прэм’ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам, паводле слоў расійскага лідара, Ерэван не сыходзіць з Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД).
Аб гэтым Пуцін заявіў падчас прэс-канферэнцыі ў Бішкеку па выніках саміту краўнікоў дзяржаў СНД.
"Прэм’ер-міністр Пашынян мне званіў, (…) наколькі я разумею, нікуды Арменія з СНД не сыходзіць", - паведаміў расійскі прэзідэнт журналістам.
Паводле яго слоў, падчас тэлефонных размоў з Пашынянам ішла гаворка і наконт саміту кіраўнікоў дзяржаў СНД у Бішкеку. Армянскі прэм’ер на гэты саміт не прыехаў.
"Там ёсць абставіны, якія я лічу цалкам зразумелыя. Цяпер не буду пра гэта гаварыць – лепш спытаць у прэм’ер-міністра Арменіі", - сказаў Пуцін.
Пра мірны дагавор
Расійскі лідар таксама закрануў тэму ўзаемаадносін Арменіі і Азербайджана, падкрэсліўшы, што Масква гатова садзейнічаць аднаўленню перагавораў паміж Баку і Ерэванам.
Па словах Пуціна, і прэзідэнт Ільхам Аліеў, і прэм’ер-міністр Нікол Пашынян аб такой пазіцыі Масквы ведаюць.
"Мы гатовы, будзем садзейнічаць аднаўленню мірных перагавораў у надзеі на заключэнне мірнага пагаднення", - сказаў Пуцін.
Паводле яго слоў, бакам было прапанавана сабрацца ў Маскве.
Кіраўнік расійскай дзяржавы мяркуе, што цяпер ужо не будзе праблем з правядзеннем перагавораў па заключэнні мірнага дагавора паміж Баку і Ерэванам.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Выступленне Пуціна на саміце кіраўнікоў краін СНД у Бішкеку – поўная версія
Пяскоў: у Масквы з’явіліся пытанні да Ерэвана пасля прызнання МКС
Рэспубліка Нагорны Карабах спыняе сваё існаванне