МІНСК, 16 кас – Sputnik. Мінск мае намер у два разы павялічыць колькасць аддзяленняў беларускага пасольства на тэрыторыі Расіі і паступова перавесці іх у статус генконсульства, паведаміў кіраўнік дыпмісіі Беларусі ў РФ Дзмітрый Крутой.
Паводле яго слоў, цяпер на адно аддзяленне пасольства ў сярэднім прыпадае 7-10 рэгіёнаў Расіі. Пасол лічыць, што гэта вельмі шмат.
"Маё меркаванне – мы павінны колькасць аддзяленняў падвоіць", - сказаў дыпламат у эфіры тэлеканала "Беларусь 1".
Сістэма генконсульстваў
Крутой таксама адзначыў, што Беларусь пачала развіваць цэлую сістэму генконсульстваў на расійскай тэрыторыі. Ён падкрэсліў, што гэта больш статусныя структуры, да якіх "лепшыя адносіны на мясцовым узроўні".
"Тры першыя нашыя генконсульствы – у Санкт-Пецярбургу, Растове-на-Доне і Екацярынбургу. Адно адкрыта, два вось-вось ужо на падыходзе", - паведаміў дыпламат.
Па словах пасла, у планах адкрыць яшчэ тры генконсульствы: у Калінінградзе, Уладзівастоку і Ніжнім Ноўгарадзе. Пры гэтым ён падкрэсліў, што паэтапна ўсе аддзяленні пасольства будуць пераведзены ў статус генконсульства, а іх колькасць будзе падвоена.
"Такая задача, каб у нас было 20 аддзяленняў, якія б ахоплівалі па 3-4 расійскія рэгіёны. Гэта аптымальная схема з улікам цяперашняга ўзроўню нашых адносін", - дадаў пасол.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Завод "Амкадор" па выпуску зернекомплексаў адкрылі ва Уфе
Лукашэнка прапанаваў Новасібірску разам працаваць над штучным інтэлектам
Галоўчанка: рост тавараабароту з Ульянаўскай вобласцю РФ відавочны, але недастатковы