Расійскі лідар прыбыў у Пекін напярэдадні і правёў шэраг сустрэч на найвышэйшым узроўні. У прыватнасці, Пуцін сустрэўся з прэм’ер-міністрам Венгрыі Віктарам Орбанам, кіраўнікамі Пакістана, Тайланда, В’етнама і іншых краін.
Сёння Пуцін правёў перагаворы са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Яны працягваліся амаль паўтары гадзіны.
Прэзідэнт Расіі знаходзіцца ў Пекіне па запрашэнні свайго кітайскага калегі. Сёння ён выступіў на форуме "Адзін пояс, адзін шлях", які праходзіць у сталіцы Кітая 17-18 кастрычніка і прымеркаваны да 10-годдзя гэтай ініцыятывы.
"Адзін пояс, адзін шлях" – міжнародная ініцыятыва, прапанаваная старшынёй КНР Сі Цзіньпінам для ўдасканалення дзеючых і работы над стварэннем новых гандлёва-транспартных калідораў, якія звязваюць больш як 60 краін Цэнтральнай Азіі, Еўропы і Афрыкі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Пуцін правёў перагаворы з Сі Цзіньпінам у Пекіне – відэа
Пуцін выступіў на адкрыцці форуму "Адзін пояс – адзін шлях" – поўная версія
Орбан: Венгрыя заўсёды хацела пашыраць кантакты з Расіяй