МІНСК, 24 кас – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу павялічваць лакалізацыю вытворчасці аўтамабіляў у краіне, аб гэтым ён расказаў на сустрэчы з маладзёжным актывам у Палацы незалежнасці.
Кіраўнік дзяржавы расказаў, што аўтамабілі, якія вырабляе прадпрыемства БЕЛДЖЫ ў Барысаве, карыстаюцца вялікай папулярнасцю не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. Ён адзначыў, што зараз разгортваецца вытворчасць аўтамабіляў Hongqi у супрацоўніцтве з кітайскай FAW Group.
Цяпер галоўнае, як адзначыў кіраўнік дзяржавы, павялічваць працэнт лакалізацыі. Гэтаму, падкрэсліў прэзідэнт, зараз будзе ўдзяляцца асаблівая ўвага.
"Трэба атрымліваць свае дэталі для гэтага аўтамабіля. У нас для гэтага ўсё ёсць. У нас некаторыя прадпрыемствы недазагружаны", - цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба.
Беларускі лідар расказаў аб новай няпростай задачы для беларускай прамысловасці – вырабіць рухавік і каробку перадач для легкавога аўтамабіля.
"У нас ёсць маторны завод – няхай вырабляе, няхай варушыцца. Мы ж робім каробкі, рухавікі для іншых аўтамабіляў. Так, гэта больш тонкая работа, але мы яе зробім", - падкрэсліў Лукашэнка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
"Росатом" хоча падключыць Мінск да рэалізацыі праекта электрамабіля "Атом"
Іран шукае пляцоўку для вытворчасці сваіх машын у Беларусі
Легкавыя аўтамабілі пад брэндам Hongqi пачнуць выпускаць у Беларусі