Відэа

Новыя напрамкі інтэграцыі ЕАЭС – відэа

У аўторак, 24 кастрычніка, у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь адбыўся відэамост Масква – Мінск – Ерэван – Бішкек – Астана на тэму: "Як новыя праекты Фонду лічбавых ініцыятыў ЕАБР садзейнічаюць інтэграцыі краін ЕАЭС".
Sputnik
Фонд лічбавых ініцыятыў ЕАБР падтрымаў два новыя міжнародныя праекты, мэта якіх – садзейнічаць інтэграцыі ў сферы лёгкай прамысловасці, а таксама ў сферы развіцця навыкаў і прафесій.
Размова ідзе аб мабільным дадатку "Работа в ЕАЭС", міжнароднай лічбавай платформе для развіцця і маштабіравання бізнесу ў лёгкай прамысловасці BEE-ONLINE.ru, а таксама аб пілотным праекце па развіцці лічбавага гандлю ювелірнымі вырабамі ў мэтах нарошчвання сумеснага экспарту ювелірнай прадукцыі Еўразійскага эканамічнага саюза.

Фонд лічбавых ініцыятыў

Фонд лічбавых ініцыятыў ЕАБР, дзейнасць якога курыруе намеснік старшыні Праўлення ЕАБР Тыгран Саркісян, створаны ў чэрвені 2020 года.
Мэта Фонду – аказанне садзейнічання ў фарміраванні інструментаў і практык лічбавай трансфармацыі дзяржаў-удзельніц ЕАБР, у тым ліку шляхам інтэграцыі інфармацыйных рэсурсаў і ўдзелу ў распрацоўцы і фінансаванні праектаў.
Флагманскім праектам ФЦІ стаў дадатак "Путешествую без COVID-19", які паспяхова прымяняецца ў 9 краінах СНД.
Як новыя міжнародныя платформы дапамогуць развіццю супрацоўніцтва паміж Беларуссю, Казахстанам, Арменіяй, Кыргызстанам, Расіяй і Таджыкістанам? Якія праблемы будуць вырашаны са з’яўленнем новых сэрвісаў? Хто можа да іх далучыцца і якую карысць удзельнікі атрымаюць ад кааперацыі?
На гэтыя і іншыя пытанні адказвалі ўдзельнікі відэамоста. У рамках мерапрыемства быў аб'яўлены чарговы конкурс праектаў Фонду лічбавых ініцыятыў Еўразійскага банка развіцця.
Удзельнікі:
намеснік старшыні Праўлення Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР), куратар Фонду лічбавых ініцыятыў ЕАБР Тыгран САРКІСЯН;
дырэктар праекта – платформы BEE-online.ru Таццяна БЯЛЬКЕВІЧ;
намеснік генеральнага дырэктара па міжнароднай дзейнасці Агенцтва развіцця прафесій і навыкаў Аліна ДАСКАНАВА.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Мішусцін: рашэнне аб падтрымцы кааперацыі ў ЕАЭС трэба прыняць да канца года
Як змяніліся эканомікі краін еўразійскай прасторы за 23 гады – інфаграфіка
Савет ЕЭК уніфікуе правілы маркіроўкі лекаў і гаджэтаў