МІНСК, 26 кас – Sputnik. Міжнародныя адносіны перажываюць эпахальныя тэктанічныя зрухі, заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў на міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню "Еўразійская бяспека: рэальнасць і перспектывы ў свеце, які трансфармуецца", перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, на нашых вачах нараджаецца больш справядлівая шматпалярная светабудова, у аснове якой ляжыць культурна-цывілізацыйная разнастайнасць сучаснага свету і натуральнае права краін самім вызначаць шляхі свайго развіцця. Такім чынам рэалізуецца прынцып са статута ААН – суверэнная роўнасць дзяржаў.
Сяргей Лаўроў канстатаваў, што ўсё больш краін глабальнага Поўдня і Усходу імкнецца да ўмацавання свайго суверэнітэту ва ўсіх абласцях.
"Геапалітычны расклад сіл працягвае мяняцца не на карысць гістарычнага, калектыўнага Захаду. Гэты пачынаюць прызнаваць, у тым ліку, і публічна прадстаўнікі заходніх эліт, якія загаварылі пра канец эпохі пасля Халоднай вайны. Гэта казаў прэзідэнт Байдэн, прэзідэнт Макрон і іншыя кіраўнікі заходніх краін", - падкрэсліў кіраўнік МЗС Расіі.
Ён адзначыў, што на сённяшні дзень Расія не бачыць перспектыў для канструктыўнага дыялогу з краінамі Захаду.
"Пакуль яны цалкам, практычна большасць з іх (краін Захаду - Sputnik), падпарадкаваны Вашынгтону, перспектывы асэнсаванай размовы з пераважнай большасцю гэтых краін сёння мы не бачым, яны не праглядаюцца", - падкрэсліў Лаўроў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Сіярта: Венгрыя выступае за прагматычны дыялог паміж Усходам і Захадам
Мезенцаў: Саюзная дзяржава адэкватна рэагуе на пагрозы ў рэгіёне
Міжнародная канферэнцыя па бяспецы ў Мінску – прамая трансляцыя