Прэзідэнт Беларусі мае намер у найбліжэйшыя дні паразмаўляць па тэлефоне з расійскім лідарам. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка расказаў, вітаючы ў Мінску кіраўніка расійскай дыпламатыі Сяргея Лаўрова. Той перадаў беларускаму лідару прывітанне ад расійскага калегі.
"Дзякуй, не забудзьцеся і яму перадаць", - адказаў Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы падзякаваў расійскаму госцю за ўдзел у міжнароднай канферэнцыі па бяспецы, якая зараз праходзіць у Мінску. Паводле слоў Лукашэнкі, "гэта значна, што прадстаўнікі многіх краін пачуюць пазіцыю Расіі па многіх пытаннях еўразійскай бяспекі".
"Расія і Беларусь сёння нямала робяць для таго, каб утрымаць не толькі Еўропу, але і свет ад скачвання да самай небяспечнай рысы", - адзначыў беларускі прэзідэнт.
У сваю чаргу кіраўнік расійскай дыпламатыі адзначыў асаблівую актуальнасць канферэнцыі, якая праходзіць у Мінску, на фоне сусветнага супрацьстаяння, якое толькі ўзмацняецца.
"Калі богам і гісторыяй дадзены нам адзіны вялізны, самы буйны кантынент, самы багаты па прыродных рэсурсах, Еўропа пад дыктоўку амерыканцаў вырашыла разваліць на два лагеры, як гэта было ў савецкую эпоху халоднай вайны, але і тады эканамічныя сувязі не перарываліся, а зараз пад націскам Вашынгтона Еўропа ідзе на прамыя страты", - сказаў Лаўроў.
Кіраўнік расійскага МЗС прывёў у прыклад сказаныя на канферэнцыі па бяспецы словы венгерскага міністра замежных спраў Петэра Сіярта аб тым, што цэны на энерганосьбіты ў Еўропе зараз у пяць разоў перавышаюць амерыканскія. Акрамя таго, у ЕС адбываецца дэіндустрыялізацыя і перавод вытворчасцей.
"Я думаю, гэта адна з задач у амерыканцаў таксама была аслабіць Еўропу і не даць ёй магчымасці эканамічна расправіць плечы і стаць самастойнай", - адзначыў Лаўроў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Лаўроў назваў умовы дыялогу з ЗША па стратэгічнай стабільнасці
Лаўроў: Масква не пазбягае прапаноў па зніжэнні канфрантацыі з Захадам