МІНСК, 28 кас – Sputnik. Расійская вакцына ад COVID-19 "Спутник V" страціла здольнасць абараняць ад новых штамаў, аднак у цяперашні час распрацоўваецца новая, пра гэта заявіў дырэктар НДЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Гамалеі Аляксандр Гінцбург у інтэрв’ю "Газете.ру".
"Калі з’явіўся XBB.1.5-варыянт "амікрона" ("кракен"), – гэта было ў студзені 2023 года, – "Спутник V" перастаў абараняць проста зусім", - растлумачыў Гінцбург.
Ён удакладніў, што першапачатковы варыянт "Спутника V" быў эфектыўны першыя два гады. Пачынаючы з лета 2022 года, калі з’явіліся новыя штамы, эфектыўнасць у вакцыны стала падаць.
Раней Гінцбург заявіў РІА Навіны, ужо ёсць абноўленая вакцына "Спутник V", якая абароніць ад актуальных штамаў каронавіруса. Усе яе даклінічныя даследаванні праведзены, і зараз ідуць ужо клінічныя даследаванні.
Дырэктар НДЦ паведаміў, што абноўлены "Спутник" паступіць у медыцынскія ўстановы ў першай палове снежня бягучага года.
У жніўні мінулага года Гінцбург паведамляў, што віруснейтралізуючыя ўласцівасці вакцын Pfizer і Moderna знізіліся ў 30-35 разоў пры "амікроне", у той час як "Спутника V" – толькі ў 10 разоў. Паводле яго слоў, Цэнтр імя Гамалеі распрацаваў вакцыну з новым антыгенным саставам.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Піневіч даручыў узмацніць кантроль за вакцынацыяй насельніцтва
Як абараніцца ад новага штама каронавіруса – відэа
ЗША рыхтуюцца да новай пандэміі і шукаюць мутацыі – Мінабароны РФ