МІНСК, 1 ліс – Sputnik. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка пагаварыў з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным па тэлефоне, паведамляе Telegram-канал "Пул Першага".
На мінулым тыдні беларускі лідар анансаваў размову са сваім расійскім калегам.
"Я з ім сазванюся сёння-заўтра. Ёсць пра што пагаварыць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з кіраўніком МЗС РФ Сяргеем Лаўровым.
"Галоўнай тэмай размовы стаў будучы лістападаўскі саміт кіраўнікоў дзяржаў АДКБ. Беларусь цяпер старшынствуе ў арганізацыі", - паведамляе "Пул Першага".
Акрамя таго, была закранута тэматыка двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку такія ключавыя напрамкі, як энергетыка і праекты ў галіне імпартазамяшчэння. Прэзідэнты таксама зверылі пазіцыі па актуальных пытаннях рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня.
Беларускі і расійскі лідары рэгулярна размаўляюць па тэлефоне, каб абмеркаваць актуальныя пытанні супрацоўніцтва. Аб папярэдняй іх размове паведамлялася 7 кастрычніка. Тады Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Уладзіміра Пуціна з днём нараджэння. Акрамя таго, кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі найбольш актуальныя пытанні і парадак дня на бліжэйшую перспектыву, а таксама графік будучых кантактаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Пуцін: сітуацыю на Блізкім Усходзе спрабуюць выкарыстоўваць для расколу РФ
Лукашэнка заклікаў "разумных людзей ва Украіне" пачаць мірныя перагаворы
Мезенцаў: Расія разглядае абарону Беларусі як абарону рубяжоў Саюзнай дяржавы