Палесціна-ізраільскі канфлікт

Кашмар у мінулым: вывезеных з Газы беларусаў сустрэлі на мяжы анклава

Аб тым, што грамадзяне Беларусі і члены іх сямей эвакуіраваны з сектара Газа, стала вядома напярэдадні. У МЗС Беларусі паведамілі, што на тэрыторыю Егіпта праз пагранічны пераход "Рафах" прайшлі 43 чалавекі.
Sputnik
МІНСК, 16 ліс – Sputnik. Супрацоўнікі КДБ Беларусі, якія выконвалі даручэнне кіраўніка дзяржавы па эвакуацыі бежанцаў з сектара Газа, сустрэлі беларусаў і членаў іх сямей на мяжы анклава.
"Як сказаў наш кіраўнік дзяржавы, самае каштоўнае – гэта хлеб, а самае дарагое – гэта людзі. Трымайцеся, гэты кашмар ужо ў мінулым", - звярнуліся да выратаваных грамадзян на відэа.
Сярод эвакуіраваных беларусаў шмат дзяцей, піша Telegram-канал "Пул Першага", на яшчэ адным відэа паказана, як супрацоўнікі КДБ Беларусі перадаюць бежанцам прадуктовыя наборы.
Нагадаем, як паведамілі напярэдадні ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі, грамадзяне Беларусі і члены іх сямей эвакуіраваны з сектара Газа. У ведамстве ўдакладнілі, што на тэрыторыю Егіпта праз пагранічны пераход "Рафах" прайшлі 43 чалавекі.
У МЗС праінфармавалі, што найбліжэйшым часам яны вернуцца на радзіму.
Нагадаем, 6 лістапада беларуская авіякампанія "Белавія" выканала эвакуацыйны рэйс з Ізраіля: у Мінск прыляцелі 117 грамадзян Беларусі, у тым ліку дзевяць дзяцей.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Палесціна заклікала ААН узяць адказнасць за спыненне гвалту ў Газе
Небензя: у Ізраіля няма права на самаабарону як у дзяржавы, якая акупіруе
ХАМАС: ЗША ўжо кіруюць баявымі дзеяннямі супраць Газы