Карпенка: спіскі выбарчых камісій у Беларусі публікавацца не будуць

Раней у краіне публікаваўся спісак усіх членаў выбарчых камісій з іх персанальнымі данымі, каб паказаць адкрытую сістэму галасавання.
Sputnik
МІНСК, 21 ліс – Sputnik. Больш за 70 тысяч чалавек прымуць удзел у працы выбарчых камісій на электаральнай кампаніі 2024 года, паведаміў кіраўнік беларускай ЦВК Ігар Карпенка.
Разам з тым, паводле яго слоў, выбарчыя камісіі яшчэ не сфарміраваны, для гэтага існуе адпаведная працэдура. Аднак, як паведаміў Карпенка, для правядзення дэпутацкіх выбараў у адзіны дзень галасавання плануецца сфарміраваць каля 7 тысяч камісій, у працы якіх будзе задзейнічана больш за 70 тысяч чалавек.
Старшыня ЦВК нагадаў, што раней у Беларусі публікаваўся спісак усіх членаў гэтых камісіі з іх персанальнымі данымі. Такім чынам, у краіне спрабавалі "ўзяць прыклад з дэмакратычных дзяржаў" і паказаць адкрытую сістэму галасавання.
"У выніку атрымалі булінг, цкаванне гэтых людзей", - сказаў Карпенка ў эфіры тэлеканала СТБ, успамінаючы падзеі 2020 года пасля прэзідэнцкіх выбараў.
Зараз ЦВК робіць захады, каб абараніць тых людзей, якія ўвойдуць у склад камісій, дадаў ён.

Меры абароны

Цяпер спіскі членаў выбарчых камісій публікавацца не будуць. Разам з тым, паводле слоў Карпенкі, гэта не значыць, што члены камісіі будуць безыменныя.
"Калі вы захочаце звярнуцца да старшыні камісіі, ён прадставіцца, калі ў вас ёсць нейкія пытанні і гэтак далей ён дасць усе неабходныя тлумачэнні", - дадаў кіраўнік ЦВК.
Пры гэтым Карпенка лічыць, што дадзеная інфармацыя радавому выбаршчыку абсалютна не патрэбна. "Таму мы ў гэтым плане прымаем спробы, каб засцерагчы ўсіх тых людзей, якія задзейнічаны ў правядзенні выбараў", - растлумачыў ён.

Пад асаблівай абаронай

На сённяшні дзень, паводле заканадаўства, усе члены камісій знаходзяцца пад абаронай закона.
"Пэўную ролю тут будуць адыгрываць і праваахоўныя органы, якія будуць забяспечваць і грамадскі парадак, і бяспеку на ўчастках для галасавання", - адзначыў старшыня камісіі.
Карпенка нагадаў, што заканадаўства таксама прадугледжвае прыцягненне да адказнасці тых, хто паспрабуе нейкім чынам пагражаць членам камісіі.

Адкрыты для міжнародных назіральнікаў

Кіраўнік ЦВК таксама заявіў, што Мінск гатоў ўзаемадзейнічаць з міжнароднымі назіральнікамі на выбарах.
"Дадзім ім магчымасць і пражывання тут, і харчавання, і транспартнага абслугоўвання, – усё, што трэба для таго, каб яны маглі ўбачыць выбарчы працэс і даць яму адпаведную ацэнку", - сказаў Карпенка.
Нагадаем, адзіны дзень галасавання пройдзе ў Беларусі 25 лютага 2024 года.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Лукашэнка зацвердзіў дату адзінага дня галасавання
Лукашэнка папрасіў Качанаву дапамагчы ЦВК на будучых выбарах
У Беларусі пачалася актыўная фаза падрыхтоўкі да выбараў