МІНСК, 22 ліс – Sputnik. Святочная сетка ілюмінацыі беларускай сталіцы налічвае 253,8 кіламетраў гірляндаў, з кожным годам гэтая лічба расце, паведаміў начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела прадпрыемства "Мінгарсвятло" Яўген Стасяловіч.
Паводле яго інфармацыі, усяго Мінск упрыгожаць 535 светлавых канструкцый, з іх 177 будуць аб’ёмныя.
"Многія з іх, у тым ліку легендарны "Зубр" на праспекце Дзяржынскага, карэта каля ратушы, "Арфа" каля Белдзяржфілармоніі стаяць круглы год і падсвятляюцца не толькі ў навагоднія, але і ў іншыя значныя каляндарныя святы", - адзначыў Стасяловіч, яго словы прыводзіць агенцтва "Мінск-Навіны".
Усяго ж святочная сетка сталічнай ілюмінацыі налічвае 253,8 кіламетраў гірляндаў, з году ў год гэтая лічба павялічваецца.
Начальнік аддзела растлумачыў, што агульная колькасць складаецца з гірляндаў, якія асвятляюць Мінск ва ўсе каляндарныя святы, і тыя, якія ўключаюць толькі ў перыяд зімовых свят. Выключна навагодніх каля 80 кіламетраў.
Як упрыгожаць Кастрычніцкую плошчу
Галоўная ёлка краіны традыцыйна размесціцца на Кастрычніцкай плошчы. Яе ўкрыюць палатном з больш за 20 тысяч пікселяў.
"Працягласць усіх гірлянд навагодняга сімвала складзе 3,2 км. Што датычыцца ілюзорных матываў – яны паўтораць упадабаны гараджанам і гасцям леташні сцэнарый", - адзначыў прадстаўнік профільнага прадпрыемства.
Яшчэ на Кастрычніцкай плошчы паставяць шэсць новых светлавых дрэў.
Будуць і навінкі
Сёлета зусім новыя ўзоры заззяюць на Запарожскай плошчы, скрыжаванні вуліц Радыяльная і Ваўпшасава, участку вуліцы Ташкенцкай (ад вуліцы Галадзеда да МКАД), участку вуліцы Маякоўскага (ад вуліцы Барадзінскай да Шпілеўскага), участку вуліцы Асаналіева (ад 38-га да 52-га дамоў), участку вуліцы Прытыцкага (ад вуліцы Цімашэнка да МКАД), участку вуліцы Кабушкіна (ад праспекта Партызанскага да чыгуначнага пераезда), участку праспекта Дзяржынскага (ад вуліцы Любімава да МКАД).
Стасяловіч удакладніў, што ўсе гэтыя ўчасткі будуць асвятляцца не толькі напярэдадні Новага года, але на ўсе каляндарныя святы краіны.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"