Прадстаўнікі АДКБ падпісалі ў Мінску сумесныя дакументы

Сумеснае пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны і Камітэта сакратароў саветаў бяспекі АДКБ адбылося ў сераду ў Мінску.
Sputnik
МІНСК, 22 ліс – Sputnik. Удзельнікі сумеснага пасяджэння Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны і Камітэта сакратароў саветаў бяспекі АДКБ завяршылі абмеркаванне і падпісалі падагульняючыя дакументы, перадае карэспандэнт Sputnik.
Падпісаныя дакументы датычацца палітычнай і ваеннай сфер, а таксама супрацьдзеяння сучасным выклікам і пагрозам бяспецы.
Акрамя таго, падпісана сумеснае рашэнне аб пераліку дадатковых мер дзяржаў-членаў АДКБ па інфармацыйнай бяспецы.
"Гэтае пытанне набывае асаблівае значэнне ў кантэксце нарастаючых выклікаў і пагроз у віртуальнай прасторы", - заявіў журналістам па выніках пасяджэння кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Алейнік.
1 / 3

2 / 3

3 / 3

Узгоднены і шэраг праектаў дакументаў па ўмацаванні Арганізацыі і павышэнні бяспекі яе дзяржаў-членаў. Плануецца, што іх разгледзяць кіраўнікі дзяржаў АДКБ на сустрэчы 23 лістапада ў Мінску. Раней паведамлялася, што на яе збяруцца кіраўнікі ўсіх краін-удзельніц, акрамя Арменіі.
Усяго ў Мінску 22 лістапада падпісана каля 20 дакументаў.
У прыватнасці, па лініі абаронных ведамстваў:
адобрана новая структура Аб’яднанага камандавання Калектыўных міратворчых сіл АДКБ, пералік палігонаў і навучальных цэнтраў, што выдзяляюцца дзяржавамі-членамі АДКБ для забеспячэння фарміравання, падрыхтоўкі і зладжвання Калектыўных міратворчых сіл АДКБ;
узгоднены рэкамендацыі па арганізацыі сувязі ў групоўках войск (Калектыўных сіл) АДКБ і па парадку перадачы матэрыяльных сродкаў паміж кантынгентамі войск (Калектыўных сіл) АДКБ;
зацверджана Палажэнне аб базавай навукова-даследчай арганізацыі ў галіне інфармацыйнай бяспекі ўзброеных сіл дзяржаў-членаў АДКБ;
дасягнуты шэраг іншых дамоўленасцей, накіраваных на ўмацаванне калектыўнай бяспекі дзяржаў-членаў АДКБ.
1 / 2

2 / 2

Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства дадаў, што ўдзельнікі сённяшняга пасяджэння пазітыўна адзначылі намаганні Мінска.
Ён нагадаў, што на днях прайшла сустрэча прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і генсакратара АДКБ Імангалі Тасмагамбетава. Гаварылася аб выкананні ўсіх задач, пастаўленых пад беларускім старшынствам.
У 2024 годзе старшынства пераходзіць да Казахстана. На пасяджэнні ў Мінску наконт гэтага выступіў казахстанскі віцэ-прэм'ер Мурат Нуртлеу, які таксама з'яўляецца міністрам замежных спраў Казахстана. Ён коратка расказаў аб прыярытэтах на будучы год.
Алейнік падкрэсліў, што Мінск падтрымлівае гэтыя ініцыятывы і будзе садзейнічаць у іх рэалізацыі. Ён пажадаў казахстанскім калегам поспехаў.
"Гэта – ганаровая, але вельмі нялёгкая і адказная місія", - лічыць Алейнік.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Алейнік: 2023 год быў напружаны для АДКБ