МІНСК, 22 ліс – Sputnik. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін 23 лістапада наведае сталіцу Беларусі для ўдзелу ў чарговай сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, паведамілі ў прэс-службе Крамля.
"На парадку дня – ключавыя пытанні ўзаемадзеяння членаў АДКБ, уключаючы далейшае ўдасканаленне сістэмы калектыўнай бяспекі, а таксама актуальныя міжнародныя і рэгіянальныя праблемы", - удакладнілі ў прэс-службе.
Сёння ў беларускай сталіцы адбудзецца сумеснае пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны і Камітэта сакратароў саветаў бяспекі дзяржаў АДКБ.
У чацвер запланавана правядзенне мерапрыемства на вышэйшым узроўні, дзе Аляксандр Лукашэнка на правах кіраўніка дзяржавы, які старшынствуе ў АДКБ, будзе прымаць сваіх калег у якасці гасцей.
Раней свой удзел у мінскім саміце пацвердзілі прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў, прэзідэнт Кыргызстана Садыр Жапараў, прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон.
Прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян адмовіўся ўдзельнічаць у мерапрыемствах арганізацыі, аб чым паведаміў беларускаму лідару падчас тэлефоннай размовы на мінулым тыдні.
Напярэдадні стала вядома, што і кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Арменіі Арарат Мірзаян адмовіўся ўдзельнічаць у СМЗС АДКБ. Аб гэтым ён праінфармаваў свайго беларускага калегу таксама па тэлефоне.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Бішкек пацвердзіў удзел Жапарава ў мінскім саміце АДКБ
Лукашэнка: трэба думаць аб будучыні Арменіі і Азербайджана
Ваенныя прапануюць уключыць баявую авіяцыю ў калектыўныя сілы АДКБ