Расія ніколі не адмаўлялася ад мірных перагавораў з Украінай, гэта ўкраінскі бок публічна аб’явіў аб выхадзе з перагаворнага працэсу, нагадаў расійскі прэзідэнт, звяртаючыся па відэасувязі да калег па вялікай дваццатцы.
"Гэтая вайна, гібель людзей не можа не ўзрушаць. А крывавы пераварот ва Украіне ў 2014 годзе, за якім рушыла ўслед вайна кіеўскага рэжыму супраць свайго народа ў Данбасе? Гэта не ўзрушвае? А знішчэнне грамадзянскага насельніцтва ў Палесціне, у сектары Газа сёння не ўзрушвае?" - абурыўся Пуцін.
Расійскі лідар нагадаў словы генсакратара ААН аб тым, што цяпер "Газа ператварылася ў вялізныя дзіцячыя могілкі", а палесцінскім урачам даводзіцца выконваць дзіцячыя аперацыі без наркозу.
Таксама прэзідэнт РФ пракаменціраваў агульнасусветную сітуацыю, у тым ліку і эканамічную, у якой патрабуюцца калектыўныя рашэнні, што ўвасабляюць меркаванне большасці краін.
"Каласальны стрэс, які адчувае сусветная эканоміка, з’яўляецца прамым следствам непрадуманай макраэканамічнай палітыкі некаторых дзяржаў", - адзначыў Пуцін.
Ён таксама выказаўся аб нядобрасумленных метадах канкурэнцыі асобна ўзятых дзяржаў, якія не грэбуюць нават актамі дзяржаўнага тэрарызму, такімі як падрыў "Паўночных патокаў".
"Расія выступае за тое, каб аднавіць дух адкрытага і ўзаемавыгаднага міжнароднага эканамічнага супрацоўніцтва, якое грунтуецца на нормах Статута ААН і прынцыпах калегіяльнай і ўзаемапаважлівай сумеснай працы", - падкрэсліў прэзідэнт Расіі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Пуцін: Украіна прадае зброю на Блізкі Усход, у тым ліку талібам
Пуцін: важна не дапусціць пашырэння палесціна-ізраільскага канфлікту – відэа
РФ не выключае патрабаванні аб кампенсацыі за падрыў "Паўночных патокаў"