МІНСК, 23 ліс – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што краінам-членам АДКБ неабходна знайсці новыя рашэнні па ўмацаванні сваёй бяспекі. Гэтую заяву беларускі лідар зрабіў, адкрываючы саміт АДКБ у Мінску, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Наша арганізацыя застаецца неад’емным элементам гарантавання бяспекі яе дзяржаў-членаў і еўразійскага рэгіёна ў цэлым", - адзначыў прэзідэнт Беларусі.
Паводле слоў Лукашэнкі, "сёння можна канстатаваць, што мэты, намечаныя беларускім бокам у лістападзе мінулага года, у цэлым дасягнуты. Безумоўна, вынікі работы – гэта калектыўны поспех, заслуга ўсіх удзельнікаў АДКБ", падкрэсліў беларускі лідар.
Ён дадаў, што Беларусь у час свайго старшынства ў АДКБ не магла б рэалізаваць намечанае без падтрымкі "сяброў і партнёраў".
Лукашэнка выказаў удзячнасць за супрацоўніцтва лідарам краін АДКБ, якія прысутнічаюць на пасяджэнні сесіі.
"Перакананы, што сённяшняе пасяджэнне будзе не менш прадукцыйным", - сказаў прэзідэнт Беларусі, дадаўшы, што на парадку дня саміта – актуальныя праблемы міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі.
"Трэба прааналізаваць асноўныя тэндэнцыі развіцця сучаснай ваенна-палітычнай абстаноўкі, зоны адказнасці АДКБ як у свеце ў цэлым, так і ў рэгіёне", - сказаў Лукашэнка.
Якім быў год для АДКБ
Падводзячы вынікі старшынства Мінска ў АДКБ, Лукашэнка адзначыў, што адыходзячы год быў імклівым "у плане развіцця геапалітычнай абстаноўкі", дастаткова напружаным быў графік працы.
"Пачынаючы з вясны, Беларусь практычна штомесяц прымала мерапрыемствы па лініі АДКБ", - сказаў прэзідэнт.
Паводле яго слоў, тэмай гэтых мерапрыемстваў былі такія актуальныя выклікі і пагрозы як наркатрафік, надзвычайныя сітуацыі, выклікі ў сферы біябяспекі, кіберпагрозы.
Перад тым як пачалося пасяджэнне сесіі, кіраўнікі дзяржаў больш за 15 хвілін размаўлялі ў нармандскай зале Палаца Незалежнасці, дзе правялі перагаворы.
Парадак дня саміту ў Мінску
Згодна з парадкам сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, для абмеркавання ў вузкім складзе вынесена пытанне аб актуальных праблемах міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, асноўных выніках дзейнасці АДКБ у міжсезонны перыяд. Дакладваць будзе генеральны сакратар АДКБ.
На пленарным пасяджэнні будуць разгледжаны прыярытэтныя напрамкі дзейнасці ў перыяд старшынства ў АДКБ, з дакладам выступіць прэзідэнт Казахстана.
Бакі падпішуць як мінімум 15 дакументаў, сярод якіх – праект Дэкларацыі СКБ АДКБ, праект рашэння СКБ АДКБ "Аб мерах па развіцці сістэмы крызіснага рэагавання АДКБ".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Саміт АДКБ у Мінску – прамая трансляцыя
Прадстаўнікі АДКБ падпісалі ў Мінску сумесныя дакументы
Пра што гаварылі і што вырашылі міністры краін АДКБ на саміце ў Мінску – відэа