Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Насовіч аб выніках саміту G20: да мірных перагавораў па Украіне ўжо недалёка

Выступленне прэзідэнта Расіі на пазачарговым саміце "Вялікай дваццаткі" і перадумовы мірнага ўрэгулявання ўкраінскага канфлікту аналізуе галоўны рэдактар аналітычных парталаў RuBaltic.Ru і Еўразія Аляксандр Насовіч.
Sputnik
Выступленне прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна на анлайн-сустрэчы лідараў "Вялікай дваццаткі" стала дакладным пасылам Захаду, якому давядзецца дамаўляцца з Расіяй, і будучы дыялог павінен безумоўна ўлічваць расійскія геапалітычныя інтарэсы, лічыць субяседнік радыё Sputnik.
"Выступленне Пуціна на G20 важна не столькі само па сабе, колькі ў кантэксце таго, якім людзям ён гэта казаў. Пуціна на сустрэчы лідараў "дваццаткі" слухалі лідары і прадстаўнікі не толькі незаходніх дзяржаў, але і прадстаўнікі краін НАТА, у тым ліку канцлер Гермамніі Олаф Шольц, які Пуціну нават адказваў", - адзначае Насовіч.
На думку эксперта, такі дыялог на G20 можна расцэньваць як дыпламатычны прарыў, паколькі "да гэтага часу заходнія лідары казалі, што Пуцін для іх ізгой, і яны не будуць з ім размаўляць, пакуль ён не выведзе войскі з Украіны", адзначае Насовіч.
"А цяпер атрымліваецца, што Шольц з Пуціным усё ж такі размаўляе. Пры захаванні такой тэндэнцыі да рэальных мірных перагавораў Расіі і Захаду па Украіне з пазіцыі раўнапраўя, роўнасці і ўзаемапавагі ўсіх бакоў, да такіх перагавораў засталося недалёка", - лічыць Насовіч.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Выступленне Пуціна на пазачарговым саміце G20 – поўная відэаверсія
Шайгу: з пачатку контрнаступлення УСУ страцілі 90 тысяч чалавек
Пуцін: Украіна задумваецца пра перагаворны працэс, гэта пахвальна