МІНСК, 25 ліс – Sputnik. Наведвальнікі "ГУМ-катка" ў новым сезоне змогуць удзельнічаць у бясплатных майстар-класах вядомых хакеістаў і майстроў фігурнага катання, пакаштаваць традыцыйныя зімовыя пачастункі, выбраць навагоднія і калядныя сувеніры, паведамілі Sputnik арганізатары.
"29 лістапада на галоўнай плошчы Масквы ўжо 18-ы раз пачне сваю працу вядомы на ўсю краіну "ГУМ-каток". У самым цэнтры сталіцы разгорнуцца традыцыйныя зімовыя гулянні. Беззаганны лёд, маляўнічая ілюмінацыя, святочная атмасфера і самыя смачныя пончыкі ў кафэ", - гаворыцца ў паведамленні.
Па даных арганізатараў, "ГУМ-каток" будзе працаваць штодня з 9:00 да 23:30. Працягласць кожнага сеанса – адна гадзіна.
"Добрая традыцыя "ГУМ-катка" – першыя чатыры ранішнія сеансы ў буднія дні бясплатныя – захаваецца і ў новым сезоне. У буднія дні дарослы білет каштуе 700 рублёў (тут і далей цэны пазначаны ў расійскіх рублях - Sputnik), дзіцячы (з 7 да 12 гадоў) – 300 рублеў. У выхадныя і святочныя дні – 800 і 400 рублеў адпаведна. Бясплатны квіток даецца дзецям да 7 гадоў пры ўмове набыцця дарослага квітка для суправаджэння на лёдзе. Для пенсіянераў сеанс у буднія дні каштуе 300 рублеў, а ў выхадныя і святы – 400 рублеў. Канькі можна ўзяць напракат, у раздзявалцы даступна паслуга завострывання канькоў", - гаворыцца ў паведамленні.
У гэтым годзе гасцей "ГУМ-катка" чакаюць бясплатныя майстар-класы з зоркамі расійскага спорту. Кожную суботу на лёдзе "ГУМ-катка" пад кіраўніцтвам трэнераў дзіцячай хакейнай школы "Красная машина" можна будзе вучыцца гуляць у хакей або ўдасканальваць свае веды і ўменні. Па нядзелях аматары фігурнага катання пад кіраўніцтвам настаўнікаў са школы Анастасіі Грабёнкінай будуць адточваць слізганне і выконваць нескладаныя элементы: спіралі, прабежкі, кручэнні.
Акрамя таго, у праграме гэтага сезона – 12 майстар-класаў па фігурным катанні ад Алімпійскай чэмпіёнкі Аліны Загітавай, якія пройдуць у перыяд з 10 снежня па 25 лютага.
Арганізатары ўдакладнілі, што наведванне ўсіх майстар-класаў – бясплатнае, але на іх трэба запісвацца на сайце "ГУМ-катка" http://gum-katok.ru/.
На "ГУМ-ярмарке", па паведамленні арганізатараў, наведвальнікі катка змогуць пакаштаваць традыцыйныя зімовыя пачастункі: збіцень на мёдзе, бліны з маслам, смятанай, ікрой, печаную бульбу з агурочкамі і грыбочкамі, глінтвейн, каўбаскі грыль, венскія вафлі, смажаныя каштаны. Побач будуць працаваць каруселі, на плошчы размесцяцца навагоднія ёлкі, інсталяцыі і ўпрыгажэнні, кірмашовыя гандлёвыя домікі.
Sputnik – інфармацыйны партнёр "ГУМ-катка".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"