У гэты дзень у 1812 годзе адбылася бітва пад Бярэзіной. Якія яшчэ падзеі адбыліся 26 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 26 лістапада
У 1812 годзе пачалася пераправа Напалеона праз Бярэзіну.
У 1917 годзе быў утвараны Абласны выканаўчы Камітэт Саветаў дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту.
У 1943 годзе ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў вызвалены Гомель.
Хто нарадзіўся 26 лістапада
1907 год: Міхась Скрыпка, беларускі пісьменнік-сатырык, драматург.
1918 год: Уладзімір Шахавец, беларускі перакладчык і пісьменнік.
1930 год: Уладзімір Караткевіч, беларускі пісьменнік.
1934 год: Валянцін Рабцэвіч, беларускі археолаг і нумізмат.
Таксама сёння нарадзіліся швейцарскі лінгвіст Фердынанд дэ Сасюр і амерыканская спявачка Ціна Цёрнер.
26 лістапада ў народным календары
У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць канстанцінопальскага архіепіскапа Іаана Златавуста. Цікава, што на працягу чатырох гадоў Іаан жыў у пустыні і два гады не вымаўляў ні слова. Калі ён вярнуўся ў Антыёхію, прысвяціў сябе напісанню багаслоўскіх твораў.
У народзе верылі, што на Златавуста нельга лаяцца і спрачацца, таму што калі ў наступны раз спатрэбіцца звярнуцца да бога, ён не пачуе. Таксама ў гэты дзень замаўлялі немату ў дзяцей.
Калі 26 лістапада ветрана, будзе адліга. Яркія зоркі, наадварот, прадказваюць маразы. Пра гэта ж сведчыць снегапад.