Які сёння дзень: 27 лістапада 2023 года

Гэты дзень з'яўляецца трыста трыццаць першым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 34 дні.
Sputnik
Якія падзеі адбыліся 27 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 27 лістапада

У 1918 годзе ў склад Літоўскай Тарыбы кааптаваны 6 прадстаўнікоў Віленскай беларускай рады і створана Міністэрства беларускіх спраў Літвы.
У 1996 годзе ў выніку праведзенага рэферэндуму была спынена дзейнасць Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.

Хто нарадзіўся 27 лістапада

1900 год: Рыгор Пукст, беларускі кампазітар.
1903 год: Піліп Пестрак, беларускі пісьменнік.
1906 год: Юрый Арынянскі, беларускі акцёр і рэжысёр.
1938 год: Зоя Літвінава, беларуская мастачка.
1947 год: Эдуард Белагураў, беларускі мастак.
Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі і ганконгскі кінаакцёр, майстар усходніх адзінаборстваў Брус Лі і савецкі і расійскі акцёр Уладзімір Львовіч Машкоў.

27 лістапада ў народным календары

У гэты дзень, напярэдадні Вялікага посту, праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Піліпа, аднаго з 12 апосталаў. Гэты дзень у народзе называлі Піліпаўскія запускі, або Загавіны.
У гэты дзень дазвалялася ў апошні раз да Каляд есці мяса і малочныя стравы. У вёсках пасля снядання рэшткі ежы не прыбіралі, а пакідалі для дамавіка. Дзяўчыны ў гэты дзень варажылі на суджанага. Для гэтага хавалі пасля вячэры кавалачак мяса і прымаўлялі: "Суджаны, прыходзь да мяне загаўляцца".
Лічылася, што калі ў гэты дзень пахмурна, у наступным годзе будзе добры ўраджай хлеба. Калі ішоў снег, гэта прадракала непагадзь у маі.