Фота

Кенгуру-гітарыст і снежны шар: Comedy Wildlife назвала лепшыя фота года

Самы смешны і папулярны фотаконкурс у свеце – Comedy Wildlife Photography Awards – абвясціў пераможцаў. Глядзіце найлепшыя здымкі 2023 года на Sputnik Беларусь.
Sputnik
Конкурс быў заснаваны ў 2015 годзе Полам Джойнсанам-Хіксам і Томам Саламам, прафесійнымі фатографамі і гарачымі абаронцамі прыроды. Яны хацелі стварыць вясёлы і бясплатны для ўдзелу фотаконкурс, непадобны ні на адзін іншы, які дэманструе сапраўды пацешныя выявы самай дзіўнай дзікай прыроды на Зямлі.
Сёлета на конкурс было даслана 5 300 заявак, на перамогу прэтэндавалі 1 843 удзельнікі з 85 краін. Лепшым фотаздымкам прызнана самка заходняга шэрага кенгуру.
1 / 20

Абсалютным пераможцам і лепшым фота ў катэгорыі "Істоты Зямлі" стала "Паветраная гітара Ру" Джэйсана Мура.

2 / 20

"Нечаканы скачок" Віторыа Рычы прызнаны лепшым у намінацыі "Істоты ў паветры".

3 / 20

Работа "Выдра-балерына" Отэра Квека перамагла ў намінацыі "Істоты пад вадой".

4 / 20

"Спрэчка" Яцэка Станкевіча атрымала прыз сімпатый гледачоў, а таксама прыз юнаму фатографу.

5 / 20

Серыя з чатырох фатаграфій Тымеа Амбрус "Я нарэшце навучыўся лятаць – а можа і не" атрымала прыз у намінацыі "Інтэрнэт-партфоліа".

6 / 20

7 / 20

8 / 20

9 / 20

Журы таксама адзначыла наступныя работы. "Шчаслівая чарапаха" Цахі Фінкельштэйн.

10 / 20

"Не глядзі ўніз", Браян Мэцьюз.

11 / 20

"Паглядзі направа, бро", Патрык Мандаль.

12 / 20

"Учора тут гэтага не было", Вэндзі Кавеней.

13 / 20

"Сняжок", Жак Пулар.

14 / 20

Гэтае і фота далей папалі ў лік фіналістаў. "Крык", Сяргей Саві.

15 / 20

"Усмешка Моны Лізы", Вінс Мэйдэнс.

16 / 20

"Фэйк-ньюс", Мацці Раувала.

17 / 20

"Кожны можа лятаць", Адрыян Слазок.

18 / 20

"Танцуючы танга", Дэні Саліван.

19 / 20

"Права праезду", Брэндзі Рамана.

20 / 20

"Толькі адзін пацалунак", Брыжыт Алкалей Маркон.

>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Малышы расійскіх заапаркаў – замілавальныя фотаздымкі
Савянё ў галінах і іншыя пераможцы фотаконкурсу дзікай прыроды
Travel-фатаграфія года: ад выгібаў пустыні Наміб да Унутранай Манголіі