Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Ушакоў: РФ бачыць каштоўнасць адносін з Мінскам ва ўмовах гібрыднай вайны

Памочнік прэзідэнта Расіі заявіў, што эпоха сусветнага дамінавання Захаду завяршаецца – свет становіцца шматпалярным.
Sputnik
МІНСК, 27 ліс – Sputnik. Расійская Федэрацыя цэніць саюзніцкія адносіны з Беларуссю ва ўмовах гібрыднай вайны, заявіў памочнік прэзідэнта РФ Юрый Ушакоў, выступаючы ў панядзелак на адкрыцці "Примаковских чтений".
"Примаковские чтения" праводзяцца штогод у Расіі, гэта міжнародны форум, удзел у якім прымаюць эксперты ў галіне эканомікі і міжнародных адносін. "Чтения" прысвечаны памяці расійскага дзяржаўнага дзеяча, дыпламата Яўгена Прымакова.
Выступаючы з трыбуны форуму, Ушакоў таксама адзначыў, што час сусветнага дамінавання Захаду, які пачаўся з эпохі вялікіх геаграфічных адкрыццяў, падыходзіць да канца.

"(…) свет адыходзіць ад заходацэнтрычнасці ў бок шматпалярнасці", - цытуе Ушакова РІА Навіны.

Ён падкрэсліў, што ўвасабленнем такіх адносін паміж дзвюма дзяржавамі з’яўляецца "сяброўскае ўзаемадзеянне" прэзідэнтаў Расіі і Беларусі Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Лаўроў: Расія гатова да дыялогу па еўразійскай бяспецы з Захадам
Спецаперацыя РФ ва Украіне заклікана спыніць фашызм – Вальфовіч
Пуцін на саміце ШАС: каля меж РФ стваралі антырасію