МІНСК, 30 ліс – Sputnik. Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў паставіў пытанне аб мэтазгоднасці інвестыцый у АБСЕ, якая, на яго думку, становіцца прыдаткам Паўночнаатлантычнага альянсу.
Гэтую заяву кіраўнік расійскага МЗС зрабіў у чацвер падчас першага пленарнага пасяджэння СМЗС АБСЕ, якое праходзіць у Скоп’е (Паўночная Македонія).
"АБСЕ па сутнасці ператвараюць у прыдатак НАТА і Еўрасаюза (…) давайце прызнаем гэта прама – (АБСЕ) знаходзіцца на краі прорвы", - цытуе Лаўрова РІА Навіны.
Дыпламат таксама выказаў сумненне наконт таго, ці варта ўкладваць інвестыцыі, каб ажывіць Арганізацыю па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.
Акрамя таго, ён закрануў пытанне, ці здольна АБСЕ адаптавацца да сучасных рэалій і зноў стаць той аб’ектыўнай пляцоўкай, на якой абмяркоўваліся і вырашаліся актуальныя праблемы еўрапейскай бяспекі. У сувязі з гэтым Лаўроў удакладніў, што размова ідзе аб "хельсінкскіх прынцыпах", якія прадугледжваюць роўнасць усіх краін-удзельніц АБСЕ.
"Пакуль што пытанняў значна больш, чым адказаў", - звярнуў увагу кіраўнік МЗС Расіі.
Еўрасаюз і Украіна
Выступаючы на пленарным пасяджэнні СМЗС АБСЕ, Лаўроў закрануў украінскую тэму, у прыватнасці спробу прыняць у ЕС Украіну без чаргі.
Ён назваў "дзіўнымі па сваім цынізме заклінанні" Бруселя аб тым, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падтрымлівае еўрапейскія каштоўнасці.
Па словах Лаўрова абуральным з’яўляецца і той факт, што для Кіева хочуць прымяніць паскораную працэдуру ўваходжання ў Еўрапейскі саюз.
"Як гаворыцца, нацыстаў прымаем па-за чаргой. Сорам!" - заявіў Лаўроў.
Візіт у Еўропу
Кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства прыбыў у Скоп’е ў мінулую сераду ўвечары, каб узяць удзел у пасяджэнні СМЗС АБСЕ, у якую ўваходзяць амаль 60 краін.
Гэты візіт стаў першай еўрапейскай паездкай Лаўрова з моманту пачатку спецыяльнай ваеннай аперацыі, калі не ўлічваць яго паездак у Беларусь і Турцыю.
Перад гэтым кіраўнік МЗС РФ наведваў Жэневу ў студзені 2022 года, тады ён правёў сустрэчу з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам.
Пасяджэнне СМЗС АБСЕ ў Скоп’е будзе адбывацца на працягу двух дзён, 30 лістапада і 1 снежня. Асноўныя тэмы мерапрыемства – бяспека на кантыненце на фоне канфлікту ва Украіне, а таксама кандыдатура наступнага старшыні Арганізацыі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"