МІНСК, 30 ліс – Sputnik. Прамая лінія з Уладзімірам Пуціным і вялікая прэс-канферэнцыя прэзідэнта РФ пройдуць 14 снежня, паведаміў яго прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў.
"14 снежня Уладзімір Пуцін падвядзе вынікі года. Гэта будзе праграма, па-ранейшаму праект тэлевізійных каналаў, і гэта будзе аб’яднаны фармат "Прамой лініі" і выніковай прэс-канферэнцыі прэзідэнта", - распавёў Пяскоў журналістам.
Ён таксама паведаміў, што прыём пытанняў ад грамадзян пачнецца ў пятніцу, 1 снежня.
Афіцыйны прадстаўнік Крамля расказаў, што для правядзення мерапрыемства будзе створана спецыяльная студыя, дзе размесцяцца прадстаўнікі СМІ. На аб’яднаную з прамой лініяй прэс-канферэнцыю запросяць журналістаў з усіх рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі, а таксама замежных журналістаў, акрэдытаваных у Маскве.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"