Беларускі лідар выказаў падзяку ўладам ААЭ за арганізацыю саміту, на які сабралася больш кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, чым звычайна збіраецца на сесіях ААН.
У сваім выступленні Лукашэнка падкрэсліў важнасць мерапрыемства, якое праходзіць у Дубаі, на якім гаворка ідзе пра будучыню планеты ў цэлым. У народаў, прадстаўленых на саміце, розныя культуры і традыцыі, але "мы адзіныя перад абліччам глабальнага выкліку, які кінула нам сама прырода", - адзначыў Лукашэнка.
Першапрычынамі кліматычных праблем у свеце беларускі лідар назваў адсутнасць пачуцця меры і імкненне да геапалітычнай і ваеннай перавагі тых краін, якія распальваюць войны, а "войны з’яўляюцца галоўнай крыніцай бруду на планеце", падкрэсліў Лукашэнка і дадаў, што "зялёны" парадак дня бессэнсоўны ва ўмовах канфрантацыі" .
Прэзідэнт Беларусі таксама агучыў прапановы рэспублікі па кліматычным парадку дня, які непасрэдна звязаны з распальваннем канфліктаў у розных кутках планеты.
"Беларусь заклікае ўсіх, хто абавязаны ўзяць на сябе цяжар гістарычнай адказнасці: першае – уносіць суразмерны ўклад у вырашэнне пытанняў кліматычнай бяспекі за ўсе стагоддзі бяздумнага стаўлення да прыроды; па-другое, узмацніць падтрымку краін, якія сталі на шлях развіцця, і дзяржаў з пераходнай эканомікай; трэцяе – перастаць выказваць "заклапочанасці" і пачаць дзейнічаць у імя захавання жыцця на Зямлі", - сказаў Лукашэнка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Лукашэнка падлічыў у колькі абыдзецца канфлікт ва Украіне
Лукашэнка назваў прычыны і крыніцу змянення клімату ва ўсім свеце
Лукашэнка прыбыў на Сусветны саміт па барацьбе са змяненнем клімату