Фота

Улюбіцца ў фігурнае катанне разам з Загітавай: атмасферныя фота "ГУМ-Катка"

З канца лістапада на Краснай плошчы працуе "ГУМ-Каток". Унікальнае шоу на адкрыцці і майстар-клас ад Аліны Загітавай – чым радуе галоўны каток Расіі гасцей, глядзіце ў фотастужцы Sputnik Беларусь.
Sputnik
"ГУМ-Каток" урачыста адкрыўся ў Маскве яшчэ 29 лістапада, з такой нагоды на катку паказалі ўрывак з лядовага шоу "Вечера на хуторе".
"Вечера на хуторе близ Диканьки" ніхто на лёдзе яшчэ не ставіў. Як усе памятаюць, у 1961 годзе была экранізацыя, усімі намі любімая. Вельмі хацелася стварыць цуд на лёдзе, ні на што не падобны і вельмі сучасны", - распавяла аўтар ідэі і рэжысёр гэтай лядовай пастаноўкі алімпійская чэмпіёнка па фігурным катанні Таццяна Наўка.
З 30 лістапада каток адкрыты для ўсіх жадаючых. Для гасцей рэгулярна праводзяць бясплатныя майстар-класы: кожную суботу пад кіраўніцтвам трэнераў можна вучыцца гуляць у хакей, па нядзелях адточваць слізгаценне і выконваць нескладаныя элементы: спіралі, прабежкі, кручэнні – могуць аматары фігурнага катання.
Так, у мінулую нядзелю першы свой майстар-клас правяла алімпійская чэмпіёнка Аліна Загітава.
"Зіма – гэта лепшы час для адкрытых каткоў, і я вельмі рада, што магу сустрэцца з усімі жадаючымі на лёдзе "ГУМ-катка" ў рамках майстар-класаў", - сказала фігурыстка.
Яна адзначыла, што фігурнае катанне сёння ў ліку самых папулярных відаў спорту, паводле яе слоў, гэта бачна і па колькасці жадаючых трапіць на майстар-клас, і па поўных трыбунах на спаборніцтвах і шоу.

"Я шчаслівая, што людзі маюць магчымасць паспрабаваць мой любімы від спорту і ўлюбіцца ў яго", - падкрэсліла спартсменка.

Плануецца, што да 25 лютага Аліна Загітава правядзе яшчэ 11 майстар-класаў.
1 / 14

На адкрыцці "ГУМ-катка" на Краснай плошчы ў Маскве.

2 / 14

Фрагмент лядовага шоу "Вечера на хуторе" на адкрыцці "ГУМ-катка" на Краснай плошчы ў Маскве.

3 / 14

Тэлевядучая Алена Ваданаева на адкрыцці "ГУМ-Катка".

4 / 14

Наведвальнікі на адкрыцці "ГУМ-катка".

5 / 14

Стыліст Сяргей Звераў.

6 / 14

Алімпійская чэмпіёнка па фігурным катанні, генеральны прадзюсар NAVKA.SHOW Таццяна Наўка (у цэнтры) на адкрыцці "ГУМ-катка" на Краснай плошчы ў Маскве.

7 / 14

Спявачка Жасмін.

8 / 14

9 / 14

10 / 14

Фігурыстка Ганна Шчарбакова.

11 / 14

12 / 14

Фігурыстка Аліна Загітава праводзіць майстар-клас па фігурным катанні.

13 / 14

Аліна Загітава.

14 / 14

На майстар-класе Аліны Загітавай.

"ГУМ-Каток" працуе для вас кожны дзень з 9:00 да 23:30. Заключны сеанс стартуе ў 22:30. Працягласць кожнага сеанса – адна гадзіна. Чакаецца, што "ГУМ-Каток" будзе працаваць да 29 лютага.
Sputnik – інфармацыйны партнёр "ГУМ-катка".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"