МІНСК, 14 сне – Sputnik. Зборная Беларусі па хакеі абыграла каманду Казахстана ў першым матчы Кубка Першага канала, які гэтымі днямі праходзіць у Санкт-Пецярбургу.
Сустрэча, якая адбылася ў чацвер 14 снежня, завяршылася з лікам 6:2 (3:0, 1:2, 2:0) на карысць беларускай дружыны.
У складзе пераможцаў галамі адзначыліся Мікіта Пышкайла (4-я хвіліна), Андрэй Стась (5), Максім Сушко (9), Ігар Мартынаў (25), Яўген Лісавец (48) і Павел Дзянісаў (51).
У сапернікаў вызначыліся Максім Мусараў (31) і Аліхан Амірбекаў (36).
Наступную сустрэчу беларускія хакеісты правядуць у суботу 16 снежня супраць зборнай "Россия 25", затым у нядзелю 17 снежня – супраць "Звезды и ВХЛ".
Кубак Першага канала завершыцца 17 снежня. У ім таксама бяруць удзел зборная "Россия 25" і каманда "Звезды и ВХЛ", якія сустрэнуцца пазней у чацвер. Беларусы з’яўляюцца дзеючым чэмпіёнам кубка – як у асноўным турніры, так і ў фармаце "тры на тры".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"