Перад адпраўкай у сталіцу ёлку ўпакавалі ў спецыяльны брызент, каб не пакамячыць галінкі ў працэсе транспарціроўкі і абараніць ад бруду. Навагодняе дрэва ў Маскву везлі на 30-метровым фургоне ў суправаджэнні картэжа аўтамабіляў ДІБДР.
Агенцтва Ruptly апублікавала кадры прыбыцця аўтацягніка на Саборную плошчу. Затым фура з навагодняй ёлкай праехала праз Спаскія вароты Крамля, якія адчыняюць толькі па ўрачыстых выпадках. Аўтацягніком кіраваў вадзіцель у касцюме Дзеда Мароза.
"Даставіў ялінку ў цэласці і захаванасці. Дарога была, вядома, цяжкая – снег, галалёд быў, ну і машыны, пробкі былі. Трошкі прыйшлося папацець, як кажуць, але нічога", - расказаў вадзіцель.
Ёлка сёлета добрая, "пухнатая як ніколі", адзначыў ён і дадаў, што возіць навагоднія дрэвы ў Крэмль ужо не першы год.
Узрост выбранай для навагодняга свята ёлкі складае 84 гады, яе вышыня – 25 метраў, дыяметр ствала – 60 сантыметраў. Усяго на званне галоўнай навагодняй ёлкі Расіі прэтэндавалі каля 30 дрэў – усе з Падмаскоўя, адтуль у Крэмль ёлкі дастаўляюць ужо 16 гадоў запар.
Ёлка, якую выбіраюць для свята, павінна адпавядаць шэрагу патрабаванняў: мець правільную пірамідальную форму кроны, раўнамерную насычаную афарбоўку ігліцы, у яе не павінна быць сухіх і зламаных галін. Ключавы момант – да выбранай ёлкі трэба пад’ехаць так, каб не пашкодзіць суседнія дрэвы.
У Крамлі навагодняе дрэва ўпрыгожаць шарамі, цацкамі, гірляндамі, пацеркамі, шышкамі, крышталямі і падвескамі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Казачны лес у цэнтры Мінска: як упрыгожылі сталіцу да Новага года
Ёлачныя кірмашы ў Мінску адкрыюцца 22 снежня
"Скрыпяць асверы на марозе": зімовыя цуды ў вершах беларускіх класікаў