Які сёння дзень: 21 снежня 2023 года

Гэты дзень з'яўляецца трыста пяцьдзесят пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 10 дзён.
Sputnik
Якія падзеі адбыліся 21 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 21 снежня

У 1965 годзе ў Слуцку быў уведзены ў строй цукрарафінадны завод.

Хто нарадзіўся 21 снежня

1796 год: Тамаш Зан, беларускі і польскі паэт-рамантык, даследчык прыроды.
1890 год: Мікалай Аладаў, беларускі кампазітар.
1934 год: Іван Чыгрынаў, беларускі пісьменнік.
Таксама сёння нарадзіліся французскі драматург Жан Расін і амерыканская актрыса Джэйн Фонда.

21 снежня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Патапія Фіўскага, які валодаў дарам ацалення людзей. Таксама сёння ўспамінаюць пакутніцу Анфісу Рымскую, якой моляцца пра трываласць перад спакусамі, а таксама просяць абараніць дом ад агню і іншых бед.
У сялянскіх хатах жанчыны займаліся сваёй працай – шылі і вышывалі. Трэба было сабраць пасаг, у які ўваходзіла вышыванае адзенне, ручнікі – усё, што спатрэбіцца маладой гаспадыні ў новым жыцці.
Калі надвор'е ў гэты дзень кепскае, завіруха, лета таксама будзе халоднае і дажджлівае. Калі дзень марозны і ціхі, зіма будзе мяккая.