Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Беларусь і Расія пачнуць абмен данымі па ўліку драўніны

Мінск і Масква амаль месяц таму падпісалі дакумент аб узаемным абмене базамі даных уліку драўніны, і зараз уся інфармацыя будзе перадавацца аўтаматычна.
Sputnik
МІНСК, 25 сне – Sputnik. Даныя аб драўніне, якая ўвозіцца з Беларусі ў Расію, пачне аўтаматычна паступаць у расійскую інфармсістэму ўліку, паведаміла прэс-служба Федэральнага агенцтва лясной гаспадаркі РФ (Раслясгаса).
Абмен анансаваў намеснік кіраўніка Раслясгаса Вячаслаў Спіранкоў, наведваючы Мінск у лістападзе 2023 года. Паводле яго слоў, гэта дапаможа змагацца з нелегальным гандлем драўнінай.
Спіранкоў тады падкрэсліваў, што пастаўкі беларускай прадукцыі ў Расію ці транзітам праз яе прыкметна растуць.

"Калі лесавоз з Беларусі спыніць інспектар ДПС, то вадзіцелю транспартнага сродку трэба будзе прад’явіць сфарміраваны QR-код, дзе будзе адлюстравана ўся інфармацыя аб лесаматэрыялах. У выпадку адсутнасці інтэрнэту інспектар зможа нават у афлайн рэжыме праверыць дакумент", - растлумачылі зараз у прэс-службе Раслясгаса.

Акрамя таго, спасылаючыся на Спіранкова, ведамства адзначае, што створаны бясшвовы абмен звесткамі. Гэта зроблена ў межах мемарандума, які быў падпісаны ў Мінску ў пачатку снежня. Тады Беларусь наведала віцэ-прэм’ер Расіі Вікторыя Абрамчанка, якая курыруе лясную гаспадарку.
Бакі дамовіліся не толькі аб абмене звесткамі, але ў цэлым аб доўгатэрміновым супрацоўніцтве ў лясной гаспадарцы. Гэта датычыцца і барацьбы з пажарамі, і ўзнаўлення лясоў, і лічбавізацыі галіны.
Папярэдні маштабны дакумент аб супрацоўніцтве ў лясной сферы падпісваўся дзвюма краінамі даўно – у 1990-х.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Мінск і Масква абнавілі мемарандум у галіне лясной гаспадаркі праз 25 гадоў