Абітурыент – 2024

Для абітурыентаў-мэтавікоў на экзамене ўвядуць мінімальны бал

Выпускнікі школ, якія паступаюць у ВНУ па мэтавым накіраванні, зараз здаюць толькі адзін экзамен – замест двух або трох ЦТ.
Sputnik
МІНСК, 26 сне – Sputnik. Міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец расказаў, як будзе арганізавана ўступная кампанія-2024 і якія іспыты чакаюць абітурыентаў будучага года.
Па-першае, паводле яго слоў, фармат уступных экзаменаў у ВНУ і каледжы не зменіцца – гэта па-ранейшаму будуць ЦЭ, ЦТ і ўнутраныя выпрабаванні. Сярод новаўвядзенняў – у цэнтралізаваным экзамене з’явіцца пяты ўзровень складанасці, аб чым анансавалася яшчэ раней.
Таксама сярод новаўвядзенняў – мінімальны бал, які неабходна набраць абітурыентам, якія паступаюць па мэтавых накіраваннях.

"Для мэтавікоў уводзім парог: мінімум 7 балаў па ўсіх прадметах", - сказаў Іванец у інтэрв’ю выданню "СБ. Беларусь сегодня".

З 2023 года абітурыенты-мэтавікі здаюць адзін экзамен у вуснай або практычнай форме па профільным прадмеце спецыяльнасці (раней – два ці тры ЦТ). Дарэчы, пытанні да ўступных іспытаў-2024 ужо апублікаваны на сайце Мінадукацыі.

Змяняюцца тэрміны правядзення экзаменаў

У наступным годзе зменяцца тэрміны рэгістрацыі на ЦТ, яна будзе праходзіць раней, чым звычайна – з 9 па 22 красавіка. Цэнтралізаваныя экзамены і тэсціраванне (ЦЭ і ЦТ) пройдуць у адзіныя тэрміны.
Раней было вырашана не арганізоўваць ЦЭ ў нядзелю, таму першы экзамен па прадмеце на выбар адбудзецца ў панядзелак 27 мая. У чацвер, 30 мая, пройдзе ЦЭ і ЦТ па рускай і беларускай мовах, 3 чэрвеня – ЦТ для тых, хто плануецца паступаць у ВНУ.
Правядзенне ўнутраных уступных іспытаў і залічэнне ў ВНУ для мэтавікоў перасунуць на пачатак ліпеня (у мінулым годзе – пачатак чэрвеня). Так вырашана зрабіць, каб выпускнікі школ і каледжаў, якія жадаюць паступіць у ВНУ па мэтавым дагаворы, змаглі ў звыклыя тэрміны атрымаць атэстаты і дыпломы адпаведна.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Правілы прыёму ў ліцэі МУС абнавілі ў Беларусі