Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Ніжагародская вобласць бачыць вялікі патэнцыял у хімпраме Беларусі

Тавараабарот Беларусі і Ніжагародскай вобласці, як чакаецца, перавысіць 1 млрд у доларавым эквіваленце па выніках гэтага года.
Sputnik
МІНСК, 26 сне – Sputnik. Беларусь і Ніжагародская вобласць актыўна развіваюць узаемаадносіны ў сферы хімічнай прамысловасці, а таксама нафтахіміі, заявіў кіраўнік прадстаўніцтва Ніжагародскай вобласці ў Беларусі Андрэй Дудкін на прэс-канферэнцыі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
"Вялізны патэнцыял ёсць і ў рэспубліцы, і ў нас у рэгіёне (у хімічнай прамысловасці - Sputnik), і цяпер пачынае развівацца нядрэнна", - адзначыў Дудкін.
Паводле яго слоў, цяжка назваць галіну, у якой паволжскі рэгіён і Беларусь не пачалі супрацоўнічаць. Так, у прыватнасці, 26 снежня прайшла нарада па сумесных праектах у станкабудаванні. Дудкін падкрэсліў, што кадры ў гэтай галіне яшчэ захаваліся. Ёсць вялікая надзея на тое, што сумеснымі намаганнямі атрымаецца выйсці на новыя праекты менавіта ў станкабудаванні.
Ёсць кантакты паміж прадпрыемствамі расійскага рэгіёна і Беларусі ў галіне мікраэлектронікі, у лёгкай прамысловасці, у дрэваапрацоўцы і гэтак далей. Прадстаўнік вобласці адзначыў, што пакуль што рана падводзіць вынікі года, але ўжо відавочна, што ўзаемны тавараабарот зноў вырасце і пераадолее парог 1 млрд долараў.
Прадстаўнік рэгіёна нагадаў, што ў адыходзячым годзе Беларусь і Ніжні Ноўгарад аднавілі прамыя авіязносіны. Запушчаны прамы цягнік з Мінска ў гэты паволжскі горад.
У беларускай сталіцы адкрыты культурна-выставачны цэнтр Ніжагародскай вобласці, дзе прадстаўлены вырабы легендарных народных промыслаў расійскага рэгіёна.
Таксама вобласць падарыла мікрааўтобус Фонду Талая. Беларускія валанцёры актыўна выкарыстоўваюць аўтамабіль для аказання гуманітарнай дапамогі жыхарам Данбаса.
Акрамя таго, у 2023 годзе быў прэзентаваны беларуска-расійскі электробус, які вырашана збіраць у Ніжагародскай вобласці.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Ніжагародская вобласць адкрые турцэнтр у Мінску