Якія падзеі адбыліся 27 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 27 снежня
У 1991 годзе В'етнам прызнаў незалежнасць Рэспублікі Беларусь.
Хто нарадзіўся 27 снежня
1923 год: Анатоль Вялюгін, беларускі паэт, празаік, кінасцэнарыст, перакладчык.
1931 год: Юрый Карачун, беларускі графік.
Таксама сёння нарадзіліся французскі хімік і мікрабіёлаг Луі Пастэр, нямецкая і амерыканская артыстка і спявачка Марлен Дытрых і французскі акцёр Жэрар Дэпардзье.
27 снежня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Фірса, Леўкія і Калініка.
У народзе верылі, што 27 снежня розная нечысць гуляе па зямлі. Лічылася, што яна не чапае добрых гаспадароў, таму ў хаце чысценька прыбіралі і мыліся самі.
Калі ў гэты дзень пераменлівае надвор'е, будзе адліга. Цёплы дзень прадвяшчае гарачае лета. Калі крумкачы збіраюцца ў чароды і громка крычаць, варта чакаць маразоў.