Калядная ёлка з больш чым 1 000 асобных ёлак з рэгіёна Заўэрланд, на калядным кірмашы ў Дортмундзе, заходняя Германія. Па словах арганізатараў, калядная ёлка лічыцца самай вялікай у свеце.
На вяршыні каляднай ёлкі ў Ракфелер-цэнтры ў Нью-Йорку – зорка Свароўскі.
Калядная ёлка на плошчы Ла Марына ў Малазе, Іспанія.
Ёлка, зробленая з прыкладна 300 парасонаў, прывезеных з рэгіёна Катч індыйскага штата Гуджарат, у атэлі ITC Narmada у Ахмадабадзе.
Калядная ёлка каля падножжа Іспанскай лесвіцы ў Рыме.
Феерверк з нагоды запальвання ёлкі каля мэрыі Сеула, Паўднёвая Карэя.
Такое каляднае дрэва ўстанавілі на плошчы Дуома ў Мілане.
Феерверк асвятляе неба падчас цырымоніі запальвання каляднай ёлкі ў горадзе Біблас на поўначы Лівана.
Конусападобная канструкцыя вышынёй 33,5 метра з 60 тысячамі святлодыёдных лямпачак на адкрытым калядным рынку ў Дэнверы, Каларада.
Калядная ёлка на кірмашы ў Германіі.
Наведвальнікі на мультымедыйнай выставе "Рождество" ў лютэранскай царкве Аненкірхе ў Санкт-Пецярбургу.
Станцыя Union Station у Лос-Анджэлесе асветлена чырвоным і зялёным святлом падчас цырымоніі запальвання каляднай ёлкі.
Велізарнае навагодняе дрэва ў краме Galéries Lafayette у Парыжы.
Феерверк запальваецца на вялікай каляднай ёлцы ў прэзідэнцкім палацы Лопес у Асунсьёне (Парагвай).
Агні "самай вялікай каляднай ёлкі ў Нідэрландах" – вежы Гербрандзі, таксама вядомай як перадаючая вежа Лопіка. Гэтую вежу ўпрыгожваюць як каляднае дрэва з 1992 года.
Ёлка на Саборнай плошчы ў Вільнюсе, Літва.
Прамысловы альпініст Андрэй Нікалаеў у касцюме Дзеда Мароза падчас мантажу элементаў святлодынамічнай сістэмы ілюмінацыі 57-метровай галоўнай гарадской ёлкі на востраве Татышаў у Краснаярску.
Ёлка ў Дубаі на фоне хмарачосаў.
Людзі фатаграфуюцца на фоне каляднай ёлкі на Шанхайскай набярэжнай на фоне фінансавага раёна Пудун у Шанхаі.
Ліса каля каляднай ёлкі побач з рэзідэнцыяй брытанскага прэм’ер-міністра на Даўнінг-стрыт, 10.