Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

СПА РФ ноччу збіла 2 украінскія БПЛА над Белгародскай і Растоўскай абласцямі

Узброеныя сілы Украіны рэгулярна робяць спробы атакаваць беспілотнікамі аб'екты на расійскай тэрыторыі.
Sputnik
МІНСК, 27 сне – Sputnik. Расійскія сілы супрацьпаветранай абароны сарвалі спробу кіеўскага рэжыму здзейсніць на тэрыторыі Расіі тэрарыстычную атаку з дапамогай беспілотнікаў, пра гэта паведамілі ў Мінабароны.
Па даных ведамства, дзяжурныя сродкі СПА збілі два ўкраінскія БПЛА самалётнага тыпу над Белгародскай і Растоўскай абласцямі.
"На працягу мінулай ночы спынены спробы кіеўскага рэжыму здзейсніць тэрарыстычную атаку з ужываннем беспілотных лятальных апаратаў самалётнага тыпу па аб’ектах на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі", - гаворыцца ў паведамленні.
Украінскія вайскоўцы рэгулярна прадпрымаюць спробы абстрэлу прыгранічных расійскіх тэрыторый. Асноўны ўдар прыпадае на прыгранічныя вобласці: Курскую, Бранскую, Белгарадскую, а таксама Крым. Часам атакам падвяргаецца і цэнтральная частка Расіі.
Раней афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава падкрэслівала, што атакі Украіны на грамадзянскія аб’екты ў РФ не застануцца без адказу. Яна таксама адзначыла, што Масква не будзе ігнараваць ролю заходніх спецслужбаў, якія перадаюць Кіеву разведінфармацыю.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Шайгу: расійскія вайскоўцы выканалі галоўную мэту года