Кадры, знятыя расійскімі вайскоўцамі ў Мар’інцы, якая знаходзіцца у прыгарадзе Данецка, пасля ўзяцця пасёлка пад кантроль расійскім бокам, апублікавала агенцтва Ruptly. На відэа, знятым на вуліцах пры дапамозе беспілотнікаў, бачныя руіны будынкаў і разбураны храм.
Па словах расійскіх вайскоўцаў, населены пункт у перыяд вострага супрацьстаяння з УСУ "заўсёды быў на вастрыі". Па словах байца, "Мар’інцы даставалася і справа, і злева".
Ваенны таксама падкрэсліў, што праціўнік упарта ўтрымліваў пазіцыі і "трымаўся за кожны падвал", паколькі "хутчэй за ўсё, ззаду ў іх былі заградатрады".
У панядзелак стала вядома, што населены пункт перайшоў пад кантроль расійскіх вайскоўцаў, пра гэта Уладзіміру Пуціну паведаміў кіраўнік Мінабароны Сяргей Шайгу.
"За дзевяць гадоў Узброеныя сілы Украіны зрабілі там наймагутнейшы ўмацаваны раён, які злучалі і падземныя хады. Дзякуючы рашучым дзеянням нашых вайскоўцаў умацаваны раён быў узламаны", - паведаміў Шайгу.
Па словах міністра, вызваленне Мар’інкі знізіла абарончыя магчымасці УСУ і дало расійскім вайскоўцам дадатковыя магчымасці далейшых дзеянняў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"