Якія падзеі адбыліся 29 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 29 снежня
У 1967 годзе Дж.-А. Уілер упершыню ўжыў у публічнай лекцыі тэрмін "чорная дзірка".
Хто нарадзіўся 29 снежня
1842 год: Восіп Лунц, беларускі ўрач і навуковец.
1956 год: Мікалай Андрэеў, рэжысёр Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек.
Таксама сёння нарадзіліся расійскі архітэктар італьянскага паходжання Карл Росі і амерыканскі акцёр Джуд Лоу.
29 снежня ў народным календары
Сёння Праваслаўная царква ўспамінае аднаго з апошніх старазапаветных прарокаў Агея.
У народзе казалі: "Прарок Агей зямлю шэранню пакрывае". Лічылася, што Агей змагаецца за чысціню чалавечай душы.
Якое надвор'е на Агея, такі будзе і красавік. Мароз у гэты дзень будзе трымацца да самага Вадохрышча. Непагадзь прадракае халодную зіму.